Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Лабковіч


Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Менску.

Скончыў юрыдычны факультэт Інстытуту сучасных ведаў.

З 2001 г. сябра праваабарончага цэнтру "Вясна", з 2005 – сябра рады "Вясны".

Прадстаўляў інтарэсы праваабарончага цэнтру "Вясна" падчас яго ліквідацыі ў 2004 годзе, а таксама ў працэсе шматлікіх спробаў рэгістрацыі "Вясны" ў 2007–2009 гадах.

У якасьці міжнароднага назіральніка назіраў за выбарамі ў Грузіі, Азэрбайджане, Украіне, Кіргізстане, Казахстане, Малдове. Каардынатар кампаніі назіраньня за выбарамі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Мае дзясяткі публікацыяў на праваабарончыя і юрыдычныя тэмы.

З моманту затрыманьня Алеся Бяляцкага 4 жніўня ўвесь час знаходзіўся ў Беларусі і каардынаваў дзейнасьць "Вясны".
XS
SM
MD
LG