Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы: Гэта прысуд правам чалавека ў Беларусі


«Польшча адназначна асуджае беспадстаўны жорсткі прысуд -- 4,5 гады зьняволеньня ды канфіскацыю маёмасьці -- Алеся Бяляцкага, асабліва заслужанага беларускага абаронцы правоў чалавека, віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека і кіраўніка арганізацыі «Вясна», якога некалькі разоў вылучалі на Нобэлеўскую прэмію», гаворыцца ў заяве польскага МЗС.

Замежнапалітычнае ведамства Польшчы адзначае, што «прысуд Алесю Бяляцкаму ёсьць прысудам правам чалавека ў Беларусі. Ён пацьвярджае, што цяперашні рэжым не шануе асноўных стандартаў правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў з Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека ААН. Незадавальняючае стаўленьне да аргумэнтаў абароны і шматлікія парушэньні падчас разгляду доказных матэрыялаў пацьвярджаюць, што працэс меў выключна палітычны характар, а абвінавачаньне ў скрываньні даходаў было толькі зачэпкай для чарговай атакі на недзяржаўны сэктар, над якім урад хоча ўсталяваць кантроль. Польшча і Эўразьвяз заклікаюць улады Беларусі неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых палітвязьняў, без чаго дыялёг Эўразьвязу зь Рэспублікай Беларусь будзе немагчымы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG