Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В. Ландсбэргіс: Эўразійскі саюз – імкненьне Расеі аднавіць СССР


Тры постсавецкія краіны -- Казахстан, Расея і Беларусь - дамовіліся стварыць Эўразійскі саюз. Літоўскі эўрапарлямэнтар Вітаўтас Ландсбэргіс лічыць, што такое рашэньне - імкненьне Расеі аднавіць СССР.

"Уладзімер Пуцін гэта робіць дзеля сваіх вялікіх палітычных мэтаў... Прыйшоўшы да ўлады, ён абвясьціў: я аднаўлю СССР. Можна прыдумляць розныя назвы, абгорткі, але сама сутнасьць ясная", - сказаў у эфіры перадачы "Актуальнае інтэрвію" на Žinių radijas Ландсбэргіс, цытуе Delfi.

На думку Ландсбэргіса, Эўразійскаму саюзу не атрымаецца пашырыцца да памераў былога СССР.

"Я думаю, што СССР не адновяць да таго аб'ёму, якім ён быў, калі Расея распаўсюдзіла свае межы, захапіўшы заваяваныя краіны. Думаю, што ў іх гэта не атрымаецца. Зараз гэты шумок некага палохае, камусьці абяцае нешта. Няма сумневаў, уключыўшы ўсе агенцтвы, пачнуць казаць, ой, як было б добра. Створаць мітусьню ці не, будзе залежаць ад нашай цьвярозасьці і сталасьці. У нас ёсьць Канстытуцыя, якая забараняе ня толькі далучэньне да розных постсавецкіх саюзаў, прапаганда такіх аб'яднаньняў лічыцца злачынствам ", - сказаў Ландсбэргіс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG