Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч абвясьціў галадоўку


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч
Палітвязьня Мікалая Аўтуховіча адміністрацыя Івацэвіцкай калёніі перавяла ў штрафны ізалятар. Афіцыйнай падставай для такога рашэньня, як перадае праваабарончы цэнтар «Вясна», стала непарадпадкаваньне вязьня загадам адміністрацыі.

Як сьведчаць некаторыя іншыя вязьні, гэта пакараньне за тое, што Мікалай Аўтуховіч не ідзе на супрацоўніцтва з кіраўніцтвам калёніі. Ён таксама дапамагае іншым вязьням адстойваць іхныя правы.

На знак пратэсту асуджаны ваўкавыскі прадпрымальнік абвясьціў галадоўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG