"Малады фронт" распачынае кампанію пад назваю "Хопіць карміць рэжым".
Першая стадыя кампаніі, паведамляе "Малады фронт", — адмова ад радыёкропак, якія "слухаюць адзінкі, але плацяць усе".
"Мы рэгулярна аддаем дзяржаве больш як 800 рублёў за радыёкропку – менавіта такая сума прыходзіць нам у жыроўках штомесяц. Па сёньняшнім курсе даляра атрымліваецца, што за гэтую паслугу мы плацім 3 мільёны даляраў на год", – пішуць сябры "Маладога фронту".
Ініцыятары кампаніі прапануюць усім ахвотным адмовіцца ад такой паслугі. Для гэтага можна зьвярнуцца ў мясцовы перадавальны цэнтар або ў свой ЖЭС.
У Менску 617 тысяч радыёкропак – гэта прыкладна палова ад агульнай колькасьці ў краіне.
Аналягічную акцыю моладзь ладзіла ў 2007 годзе. Тады актывісты заклікалі наведаць радыёвузлы сваіх гарадоў, каб адмовіцца ад праваднога радыёвяшчаньня – "радыёкропкі". Такім чынам аўтары ідэі прапаноўвалі прадэманстраваць сваё стаўленьне да дзяржаўнай прапаганды.