Цыганкоў: «Стратэгія такая: лістапад, да сьнежня ўсё гэта трэба пагасіць. Разбой закончыўся. Вы бачыце, што я сёньня ўжо ўсіх пачынаю трэсьці», — сказаў Лукашэнка падчас працоўнай паездкі па Менскай вобласьці. Ці можна сказаць, што рост цэнаў дасягнуў ужо таго ўзроўню, што цяпер ужо ня так і складана іх спыніць?
Залескі: Тут трэба весьці гаворку не пра цэны, а пра папулізм. Як таленавіты папуліст Лукашэнка разумее, што перад Калядамі трэба публіку супакоіць. Каб сьвяты ціхенька прайшлі, каб усе адсьвяткавалі Каляды і Новы год, а потым можна рабіць што заўгодна.
Самае галоўнае для яго зараз — не злаваць людзей канчаткова. І таму эканамічная тактыка зараз зьвязаная не з эканамічнымі законамі ці ўяўленьнямі, а выключна з сацыяльнымі пытаньнямі, зь піярам.
Цыганкоў: Раней вы, Міхал, неаднаразова давалі прагноз на ўзровень інфляцыі, і ён быў значна бліжэй да рэальнасьці, да афіцыйных лічбаў. Цяпер урад заяўляе, што інфляцыя ў 2012 годзе не павінна перавысіць 19 працэнтаў. Ці верыце вы гэтым запэўніваньням і ці гатовы даць свой прагноз?
Залескі: Я думаю, яны памыляюцца ва ўрадзе наконт лічбаў інфляцыі. Бо насамрэч грошы будуць друкавацца, і адпаведна цэны будуць расьці. Гаворка ўжо пайшла не пра пакупніцкую здольнасьць насельніцтва, а пра стратэгію банкаўскай і фінансавай палітыкі. І мы бачым, што вымалёўваецца ідэя даваць і даваць грашовую масу на ўсе праекты, і натуральна, што інфляцыя будзе высокай.
Я не магу казаць пра канкрэтныя лічбы, бо ідзе палітычнае процістаяньне ўраду і прэзыдэнта. І натуральна, што прэзыдэнт зломіць урад. І калі ён яго зломіць, то нічога добрага з гэтага ня будзе. Я сказаў, што сярэдні заробак праз год, на кастрычніцкія сьвяты, будзе сто даляраў. Дай Бог памыліцца.

Як таленавіты папуліст Лукашэнка разумее, што перад Калядамі трэба публіку супакоіць