Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску апаганеная сынагога


У ноч на 14 лістапада невядомыя пабілі вокны ў будынку бабруйскай сынагогі, якая знаходзіцца на вуліцы Сацыялістычнай. Яе агароджу 11 лістапада зламысьнікі расьпісалі нацысцкімі заклікамі й свастыкай.

Напад на будынак вернікі называюць хуліганскай ды барбарскай выхадкай.

“Зробленыя надпісы зьневажаюць годнасьць чалавека. Напісалі “Сьмерць жыдам”, намалявалі фашысцкую свастыку і разьбілі вокны. Мне сказалі, што гэта было прыкладна ў дзьве гадзіны ночы. Дужа вялікія матэрыяльныя страты. Пабілі чатыры вялікія шыбы. Новыя плястыкавыя вокны мы ставілі. Дужа крыўдна за паводзіны людзей. Мы выклікалі ўчастковага, ён склаў пратакол па факце надпісаў. Цяпер я пішу заяву на факт разьбітых вокнаў”, - паведаміла сакратарка сынагогі Мая Савацеева.

Паводле спадарыні Савацеевай, рэгулярна наведваюць сынагогу каля пяцідзесяці вернікаў – пераважна гэта людзі сталага веку. Пакрыцьцё выдаткаў на рамонт ляжа на плечы гэтых людзей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG