У Менску і рэгіёнах прайшоў Народны сход. Затрыманыя дзесяткі ўдзельнікаў. Перад пачаткам Народнага сходу пляцоўка на плошчы Бангалор была агароджаная турнікетамі. Тут жа знаходзілася вялікая колькасьць людзей у цывільным і спэцназаўцаў. На плошчы ўсе ж сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Супрацоўнікі спэцслужбаў здымалі на відэа тых, хто даваў інтэрвію. Некалькі чалавек былі затрыманыя, сярод іх сустаршыня Народнага сходу Віктар Івашкевіч і палітык Вінцук Вячорка.
Выніковы рэпартаж Алеся Дашчынскага:
17.06 Івашкевіч правёў сход у пастарунку
15.50 Віктар Івашкевіч адпушчаны без складаньня пратаколу
15.20 Вінцук Вячорка адпушчаны з міліцэйскага пастарунку.
Глядзець вялікую мапу
14.45 Віктар Івашкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў РУУС. "Пратакол на мяне пакуль не складалі, — сказаў ён "Свабодзе". — Уражаньне такое, што міліцыянты чакаюць ад свайго начальства загаду, што рабіць са мною". Івашкевіч пасьпеў таксама сказаць, што з РУУС Цэнтральнага раёну яго перавезьлі ў іншы раён. Але ў які канкрэтна, не паведаміў. "Міліцыянты патрабуюць, каб я неадкладна адключыў мабільнік", — апошняе, што пасьпеў сказаць Віктар Івашкевіч.
14.20 Частка ўдзельнікаў акцыі села ў аўтобус, за імі туды ж ўвайшлі і людзі ў цывільным. Сьледам за аўтобусам паехалі і дзьве машыны без нумарных знакаў.
Міліцыянты дэмантуюць на плошчы мэталёвую агароджу. Сярод міліцэйскага кіраўніцтва на плошчы старшыня ГУУС Менску Аляксандар Барсукоў і ягоны намесьнік палкоўнік Ігар Яўсееў.
У Вінцука Вячоркі тэлефон адключаны. Віктар Івашкевіч "скідвае" званок.
14.10 Акцыя фактычна скончылася. Людзі разыходзяцца. Многія з іх непасрэдна адсюль ідуць да экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Дзьмітрыя Вуса, каб паставіць свае подпісы "за" зьмяненьне выбарчага заканадаўства.
14.05 Хтосьці паведаміў людзям, што наступная акцыя ў рамках "Народнага сходу" пройдзе 18 сьнежня. Пачатак — а 13-й гадзіне.
14.00 Людзі пакуль не разыходзяцца. Вакол іх стаяць і людзі ў цывільным.
13.50 Віцебск: Усе ўдзельнікі сходу атрымалі ўлёткі "Давайце разам мяняць жыцьцё да лепшага", дзе пазначаны кантактныя тэлефоны арганізатараў.
13.35 Да прысутных на пляцоўцы падышоў мастак Аляксей Марачкін.
13.30 Усіх, хто знаходзіцца на пляцоўцы, здымаюць на відэа. Вакол па-ранейшаму стаяць міліцыянты і людзі ў цывільным.
13.25 Каля 40 чалавек стаяць на пляцоўцы. Яны абмяркоўваюць сытуацыю, спрачаюцца. Таксама гавораць пра цяжкае эканамічнае становішча, абураюцца высокімі коштамі, асабліва на харчы.
13.17 Спэцназ і людзі ў цывільным працягваюць блякаваць падыходы да пляцоўкі на плошчы Бангалор, аргумэнтуючы гэта тым, што там адбываецца "VIP-мерапрыемства", а яны забясьпечваюць ахову.
13.12 Генадзь Фядыніяч і Вацлаў Арэшка накіраваліся ў бок галоўнай магістралі сталіцы. За імі пайшлі і двое мужчын у цывільным.
13.10 Затрыманы Вінцук Вячорка. Двое ў цывільным падбеглі да Вячоркі ў той час, калі ён даваў інтэрвію.
13.07 Адзін чалавек затрыманы каля рэстарацыі "Эль Памідора" непадалёк ад плошчы Бангалор. Яго сілком зацягнулі ў сіні мікрааўтробус без нумароў.
13.05 На плошчу Бангалор прыйшлі Вінцук Вячорка, Вацлаў Арэшка. Тых, хто дае інтэрвію, людзі ў цывільным здымаюць на відэа.
13.00 Затрымалі Віктара Івашкевіча. Ён знаходзіцца ў Цэнтральным РУУСе.
12.55 На плошчы знаходзяцца асобныя купкі людзей. Генадзь Фядыніч сказаў "Свабодзе", што, паколькі на плочшы Бангалор шмат прадстаўнікоў спэцслужбаў, няма сэнсу падстаўляць людзей. Мабыць, акцыю давядзецца праводзіць у іншым месцы і ў іншы час.
12.45 Спэцназаўцы спыняюць людзей, якія ідуць у цэнтры плошчы, і кажуць ім, што сход адменены.
12.40 Пляцоўка ў парку агароджаная мэталёвымі турнікетамі. тут ужо знаходзяцца дзясяткі спэцназаўцаў і людзей у цывільным. Міліцэйскія аўтобусы і аўтамабілі без нумарных знакаў стаяць у розных месцах парку імя Дружбы народаў. Людзі ў цывільным цікавяцца ў мінакоў наконт мэты візыту ў парк Дружбы народаў.
Калі карэспандэнт "Свабоды" ішоў на плошчу, спэцназаўцы спыталіся: "Вы ідзяце на ярамарку? Ярмаркі сёньня ня будзе".
Глядзець вялікую мапу
В.Івашкевіч: Задача – ствараць гарызантальныя сувязі ў грамадзтве
Напярэдадні Народнага сходу — суды і арышты
Першы Народны сход адбыўся
Экспэртыза Віталя Цыганкова. Удзельнікі: Паўлюк Быкоўскі і Ўладзімер Мацкевіч
Выніковы рэпартаж Алеся Дашчынскага:
Народны сход 12 лістапада 2011
17.06 Івашкевіч правёў сход у пастарунку
Камэнтар Генадзя Фядыніча
Камэнтар Вацлава Арэшкі
15.50 Віктар Івашкевіч адпушчаны без складаньня пратаколу
15.40 У Віцебску затрымалі Сяргея Каваленку. Жонка актывіста распавяла, што ўжо пасьля 13.00 яго пачалі шукаць супрацоўнікі інспэкцыі, якая сочыць за адбываньнем пакараньняў. Спадар Каваленка — умоўна асуджаны за вывешваньне нацыянальнага сьцяга на навагодняй ёлцы ў 2010 годзе. Міліцыянты сказалі, што прытрымаюць яго ў інспэкцыі, “пакуль ня пройдуць усе сходы”.
15.20 Вінцук Вячорка адпушчаны з міліцэйскага пастарунку.
15.10 Гомель. З Чыгуначнага РАУС Гомеля вызвалены журналіст Анатоль Гатоўчыц. У гутарцы з карэспандэнтам "Свабоды" ён паведаміў, што міліцыянты праверылі яго дыктафон. "Перад тым, як мяне вызваліць, міліцыянты зьдзекліва папярэдзілі пільнаваць кішэні, бо, па іх словах, зараз адбываюцца крадзяжы й многія грамадзяне з-за гэтага церпяць," – адзначыў журналіст. Паводле яго, ён пакуль не пасьпеў праверыць, ці не ўчынілі міліцыянты якую шкоду яго журналісцкай тэхніцы.
Народны сход у рэгіёнахГлядзець вялікую мапу
14.45 Віктар Івашкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў РУУС. "Пратакол на мяне пакуль не складалі, — сказаў ён "Свабодзе". — Уражаньне такое, што міліцыянты чакаюць ад свайго начальства загаду, што рабіць са мною". Івашкевіч пасьпеў таксама сказаць, што з РУУС Цэнтральнага раёну яго перавезьлі ў іншы раён. Але ў які канкрэтна, не паведаміў. "Міліцыянты патрабуюць, каб я неадкладна адключыў мабільнік", — апошняе, што пасьпеў сказаць Віктар Івашкевіч.
14.40 У Лідзе затрыманыя двое ўдзельнікаў “Народнага сходу”. Сярод іх Станіслаў Карабан і журналіст “Белсату” Сяргей Карпенка. Іх адвялі ў пастарунак. Сход, са слоў удзельніка Ўладзімера Круцікава, адбыўся ў раёне стадыёна “Абутнік”. Станіслаў Карабан і Сяргей Карпенка былі затрыманыя на падыходзе да месца правядзеньня мерапрыемства. Сяргей Карпенка пацьвердзіў па тэлефоне, што знаходзіцца ў пастарунку і паведаміў, што зараз зь ім вядзе размову супрацоўнік міліцыі. Усяго на “Народным сходзе” ў Лідзе, са слоў Круцікава, прысутнічала восем чалавек і ён адбыўся, нягледзячы на затрыманьні.
14.30 Баранавічы. Старшыню баранавіцкага аргкамітэту Народнага сходу Віктара Мезяка адпусьцілі з пастарунку, пратрымаўшы там паўтары гадзіны. Пратакол затрыманьня міліцыянты не складалі, склалі толькі пратакол апытаньня. Апытвалі спадара Мезяка наконт яго ўдзелу ў Народным сходзе. Адразу пасьля сканчэньня Народнага сходу ў Баранавічах, яго сакратар Віктар Сырыца, а таксама актывісты Рыгор Грык і Анжэла Камбалава наведалі Баранавіцкі ГАУС, каб даведацца, ці знаходзіцца там Віктар Мезяк, аднак міліцыянты сказалі, што "такога не дастаўлялі".
14.30 У Гомелі затрыманыя грамадзкія актывісты Васіль Такарэнка, Ільля Міронаў, Валер Сьляпухін, Зьміцер Карашкоў, Мікалая Бянько, Андрэй Цянюта, Юры Захаранка, Віктар Адзіночанка. Пра гэта "Свабодзе" паведаміў гомельскі праваабаронца, юрыст Леанід Судаленка.
14.22 Затрымалі жанчыну на прыпынку грамадзкага транспарту ля плошчы Бангалор, людзі ў цывільным пасадзілі ў сіні мікрааўтобус без нумароў.14.20 Частка ўдзельнікаў акцыі села ў аўтобус, за імі туды ж ўвайшлі і людзі ў цывільным. Сьледам за аўтобусам паехалі і дзьве машыны без нумарных знакаў.
Міліцыянты дэмантуюць на плошчы мэталёвую агароджу. Сярод міліцэйскага кіраўніцтва на плошчы старшыня ГУУС Менску Аляксандар Барсукоў і ягоны намесьнік палкоўнік Ігар Яўсееў.
У Вінцука Вячоркі тэлефон адключаны. Віктар Івашкевіч "скідвае" званок.
14.15 На сход у Слоніме сабраліся толькі некалькі актывістаў і сход, са словаў грамадзкага актывіста са Слоніма, Івана Бедкі, не адбыўся: “Напэўна гэта яшчэ не сасьпела, яшчэ не дапякло, бо калі дапячэ – народ сам выйдзе. Так то, канешне, бушуюць на кухні: маты-пераматы, але ня хочуць кансалідавацца, ды і ўладныя структуры не дазваляюць, палохаюць, што з працы пазвальняюць…”.
14.12 У Горадні таксама “Народны сход” ніхто нават і не зьбіраў. Лідэр абласной арганізацыі АГП, Юры Істомін, кажа, што сёньня гэта зрабіць нерэальна: “Мы лічым, што такая форма пратэсту не падтрымліваецца сярод людзей, паколькі вядзецца вялікі ціск з боку ўладаў, а, па-другое, людзі папросту ня вераць, што гэта можа зьмяніць іх жыцьцё”.
14.10 Акцыя фактычна скончылася. Людзі разыходзяцца. Многія з іх непасрэдна адсюль ідуць да экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Дзьмітрыя Вуса, каб паставіць свае подпісы "за" зьмяненьне выбарчага заканадаўства.
14.05 Хтосьці паведаміў людзям, што наступная акцыя ў рамках "Народнага сходу" пройдзе 18 сьнежня. Пачатак — а 13-й гадзіне.
14.00 Людзі пакуль не разыходзяцца. Вакол іх стаяць і людзі ў цывільным.
13.50 Гомель. Журналіст БелаПАН Анатоль Гатоўчыц і грамадзкі актывіст Уладзімер Няпомняшчых дастаўлены ў РАУС Чыгуначнага раёну Гомеля. "Тут з намі ўжо гутарыў маёр міліцыі Юры Козел, які распытваў пераважна біяграфічныя зьвесткі, а таксама чаму і як апынуліся ля месца, дзе мусіў адбыцца Народны сход", — паведаміў "Свабодзе" Анатоль Гатоўчыц.
13.50 Віцебск: Усе ўдзельнікі сходу атрымалі ўлёткі "Давайце разам мяняць жыцьцё да лепшага", дзе пазначаны кантактныя тэлефоны арганізатараў.
13.40 У Магілёве й Бабруйску Народныя сходы не адбыліся. У аргкамітэтах заяўляюць, што ва ўмовах рэпрэсіяў склікаць людзей на сходы яны ня маюць права. Напярэдадні ў Бабруйску асудзілі на трое сутак старшыню аргкамітэту Канстанціна Локцева. На пяць сутак актывістку АГП Галіну Сьмірнову. Яна сябра аргкамітэту. Яе калегу па парыі і аргкамітэту Віктара Бузінаева 2 лістапада пакаралі на дзесяць сутак. У Магілёве 10 лістапада штрафам у памеры 1 мільёну 400 тысяч рублёў пакараны адзін з арганізатараў мясцовага Народнага сходу Ўлазімера Шанцава.
13.30 Баранавічы. Народны сход закончыўся. У ім удзельнічала 27 чалавек. Ля ўваходу на тэрыторыі Старога парку былі агучаныя афіцыйныя адказы з Міністэрства працы і Нацбанку Беларусі на рэзалюцыю папярэдняга Народнага сходу, які прайшоў у Баранавічах 8 кастрычніка. Сёньня перад удзельнікамі сходу выступілі дэпутат Баранавіцкага гарсавету, урач Аляксандар Галькевіч, а таксама сакратар Народнага сходу Віктар Сырыца. Іх, а таксама ўсіх іншых удзельнікаў Народнага сходу здымалі на фота- і відэкамэры невядомыя людзі ў цывільным, якіх ахоўвалі міліцыянты ў форме.
13.40 Жанчына чытае артыкул Сьвятланы Калінкінай з "Народнай волі". Усе ўважліва слухаюць.13.35 Да прысутных на пляцоўцы падышоў мастак Аляксей Марачкін.
13.30 Усіх, хто знаходзіцца на пляцоўцы, здымаюць на відэа. Вакол па-ранейшаму стаяць міліцыянты і людзі ў цывільным.
13.25 Каля 40 чалавек стаяць на пляцоўцы. Яны абмяркоўваюць сытуацыю, спрачаюцца. Таксама гавораць пра цяжкае эканамічнае становішча, абураюцца высокімі коштамі, асабліва на харчы.
13.19 Баранавічы. У горадзе міліцыянты затрымалі старшыню Народнага сходу Віктара Мезяка. Ля ўваходу на тэрыторыю Старога парку міліцыянты і невядомыя ў цывільным адзеньні літаральна адштурхоўваюць мінакоў, не дазваляюць ім далучыцца да Народнага сходу. Удзельнікі Народнага сходу, а іх тут больш за 10 чалавек, працягваюць сход – заслухоўваюцца афіцыйныя адказы на рэзалюцыю папярэдняга сходу 8 кастрычніка, які адбыўся ў Баранавічах таксама ў Старым парку.
Падчас сходу выступіў сакратар мясцовага сходу Віктар Сырыца, які паведаміў:
“Гарадзкі выканаўчы камітэт, да якога мы зьвярталіся таксама, і гарадзкі савет дэпутатаў не адказалі на нашы пытаньні. Нам толькі адказаў Нацыянальны банк і міністэрства працы на тыя патрабаваньні, якія мы вылучылі 8 кастрычніка.”
Старшыня баранавіцкай гарадзкой арганізацыі партыі “Справядлівы сьвет” Васіль Цяпін зачытаў прысутным адказы з органаў улады на патрабаваньні першага сходу. Віктар Сырыца пракамэнтаваў, што гэтыя адказы ўяўляюць сабой фактычна адпіскі.
Пасьля дэпутат Баранавіцкага гарадзкога савету ад партыі “Справядлівы сьвет” Аляксандар Галькевіч падзякаваў прысутным, за тое, што не пабаяліся прыйсьці:
“Хачу вам сказаць вялікі дзякуй, што вы прыйшлі, не пабаяліся, нягледзячы ні на што. Калі ня ўсе баяцца – гэта ўжо добра. Рана ці позна праўда будзе на нашым баку”.
Падчас сходу ніякіх рэзалюцыяў не прымалася. А скончыўся Народны сход у Баранавічах аплядысмэнтамі, якімі падбадзёрылі сябе прысутныя на разьвітаньне.
Падчас сходу выступіў сакратар мясцовага сходу Віктар Сырыца, які паведаміў:
“Гарадзкі выканаўчы камітэт, да якога мы зьвярталіся таксама, і гарадзкі савет дэпутатаў не адказалі на нашы пытаньні. Нам толькі адказаў Нацыянальны банк і міністэрства працы на тыя патрабаваньні, якія мы вылучылі 8 кастрычніка.”
Старшыня баранавіцкай гарадзкой арганізацыі партыі “Справядлівы сьвет” Васіль Цяпін зачытаў прысутным адказы з органаў улады на патрабаваньні першага сходу. Віктар Сырыца пракамэнтаваў, што гэтыя адказы ўяўляюць сабой фактычна адпіскі.
Пасьля дэпутат Баранавіцкага гарадзкога савету ад партыі “Справядлівы сьвет” Аляксандар Галькевіч падзякаваў прысутным, за тое, што не пабаяліся прыйсьці:
“Хачу вам сказаць вялікі дзякуй, што вы прыйшлі, не пабаяліся, нягледзячы ні на што. Калі ня ўсе баяцца – гэта ўжо добра. Рана ці позна праўда будзе на нашым баку”.
Падчас сходу ніякіх рэзалюцыяў не прымалася. А скончыўся Народны сход у Баранавічах аплядысмэнтамі, якімі падбадзёрылі сябе прысутныя на разьвітаньне.
13.17 Спэцназ і людзі ў цывільным працягваюць блякаваць падыходы да пляцоўкі на плошчы Бангалор, аргумэнтуючы гэта тым, што там адбываецца "VIP-мерапрыемства", а яны забясьпечваюць ахову.
13.15 Віцебск: Сход пачаўся. Адказы грамадзянам чытае Ірына Яскевіч.
“Нам сказалі самі жыхары, што іх “адведалі” супрацоўнікі міліцыі ды параілі ў двор не выходзіць. Таму й было ўсяго 12-13 чалавек. Мы не атрымалі адказы на пытаньні жыхароў гэтых дамоў, чаму ў іх няма капітальнага рамонта, калі дамам ужо а 45-50 гадоў. Не атрымалі адказаў на патрабаваньне вызваліць палітвязьняў і з нагоды недаверу ўраду… З 16 пытаньняў адказаў толькі тры”, заявіла Яскевіч.
“Нам сказалі самі жыхары, што іх “адведалі” супрацоўнікі міліцыі ды параілі ў двор не выходзіць. Таму й было ўсяго 12-13 чалавек. Мы не атрымалі адказы на пытаньні жыхароў гэтых дамоў, чаму ў іх няма капітальнага рамонта, калі дамам ужо а 45-50 гадоў. Не атрымалі адказаў на патрабаваньне вызваліць палітвязьняў і з нагоды недаверу ўраду… З 16 пытаньняў адказаў толькі тры”, заявіла Яскевіч.
13.12 Генадзь Фядыніяч і Вацлаў Арэшка накіраваліся ў бок галоўнай магістралі сталіцы. За імі пайшлі і двое мужчын у цывільным.
13.10 Затрыманы Вінцук Вячорка. Двое ў цывільным падбеглі да Вячоркі ў той час, калі ён даваў інтэрвію.
13.07 Адзін чалавек затрыманы каля рэстарацыі "Эль Памідора" непадалёк ад плошчы Бангалор. Яго сілком зацягнулі ў сіні мікрааўтробус без нумароў.
13.06 Міліцыя Гомеля затрымала журналіста БелаПАН Анатоля Гатоўчыца і апазыцыйнага актывіста Ўладзімера Няпомняшчых. Затрыманьне адбылося на адным з прыпынкаў грамадзкага транспарту. У аўтазаку іх даставілі ў 2-е гарадзкое адзьдзяленьне Чыгуначнага РАУС Гомеля на вуліцы Фадзеева. У чым іх віна, міліцыя не паведамляе. Як паведаміў Анатоль, у адзьдзяленьні знаходзіцца яшчэ пяць затрыманых.
13.05 На плошчу Бангалор прыйшлі Вінцук Вячорка, Вацлаў Арэшка. Тых, хто дае інтэрвію, людзі ў цывільным здымаюць на відэа.
13.00 Ворша: Праводзілася тры схода. На кожны зь іх прыйшло ўсяго па некалькі чалавек.
13.00 Затрымалі Віктара Івашкевіча. Ён знаходзіцца ў Цэнтральным РУУСе.
13.00 Ліда. “Народны сход”, са слоў удзельніка Уладзімера Круцікава, адбыўся ў Лідзе ў раёне стадыёна “Абутнік”. Напярэдадні ў інтэрнэце зьявілася паведамленьне аб яго правядзеньні і некалькі чалавек прыйшлі ў прызначанае месца.
Актывіст Станіслаў Карабан і журналіст “Белсату” Сяргей Карпенка былі затрыманыя на падыходзе да месца правядзеньня мэрапрыемства.
У пастарунку, высьветліўшы асобу, Станіслава Карабана адпусьцілі, а Сяргея Карпенку пратрымалі больш за тры гадзіны, паколькі ён не пагаджаўся аддаваць відэакамеру. Відэакамэру спрабавалі адабраць на той падставе, што нібыта ў тым месцы, а гэта побач з Домам паляка, учора невядомыя падпалілі дзьверы, а ён, маўляў, рабіў там здымкі.
Карпенка: “Матывацыя такая была, што паколькі я знаходзіўся побач з Домам паляка, а там нібыта нехта ўчора падпаліў дзьверы, то я павінен гэта знаць. Відавочна, што яны сфабрыкавалі гэта, каб адабраць камэру”.
Актывіст Станіслаў Карабан і журналіст “Белсату” Сяргей Карпенка былі затрыманыя на падыходзе да месца правядзеньня мэрапрыемства.
У пастарунку, высьветліўшы асобу, Станіслава Карабана адпусьцілі, а Сяргея Карпенку пратрымалі больш за тры гадзіны, паколькі ён не пагаджаўся аддаваць відэакамеру. Відэакамэру спрабавалі адабраць на той падставе, што нібыта ў тым месцы, а гэта побач з Домам паляка, учора невядомыя падпалілі дзьверы, а ён, маўляў, рабіў там здымкі.
Карпенка: “Матывацыя такая была, што паколькі я знаходзіўся побач з Домам паляка, а там нібыта нехта ўчора падпаліў дзьверы, то я павінен гэта знаць. Відавочна, што яны сфабрыкавалі гэта, каб адабраць камэру”.
12.55 На плошчы знаходзяцца асобныя купкі людзей. Генадзь Фядыніч сказаў "Свабодзе", што, паколькі на плочшы Бангалор шмат прадстаўнікоў спэцслужбаў, няма сэнсу падстаўляць людзей. Мабыць, акцыю давядзецца праводзіць у іншым месцы і ў іншы час.
12.45 Спэцназаўцы спыняюць людзей, якія ідуць у цэнтры плошчы, і кажуць ім, што сход адменены.
12.40 Пляцоўка ў парку агароджаная мэталёвымі турнікетамі. тут ужо знаходзяцца дзясяткі спэцназаўцаў і людзей у цывільным. Міліцэйскія аўтобусы і аўтамабілі без нумарных знакаў стаяць у розных месцах парку імя Дружбы народаў. Людзі ў цывільным цікавяцца ў мінакоў наконт мэты візыту ў парк Дружбы народаў.
Калі карэспандэнт "Свабоды" ішоў на плошчу, спэцназаўцы спыталіся: "Вы ідзяце на ярамарку? Ярмаркі сёньня ня будзе".
12.00 Наваполацак: Міліцыянты “ізалявалі” на час мерапрыемства Яўгена Парчынскага. Яшчэ ўчора арганізатару Народнага сходу ўручылі позву ў міліцыю на 12-ю дня. Паводле ягоных словаў, актывіст дарма змарнаваў у пастарунку дзьве гадзіны: “Выклікалі. Сказалі, нібыта я быў сьведкам нейкага злачынства, і што зараз прывязуць “фігурантаў”. Чакалі дзьве гадзіны, потым заявілі, што іх не знайшлі, і сказалі: “Ну, ужо ўсё”.
Тым часам сход паплечнікі Яўгена Парчынскага правялі ўласнымі сіламі. Ён таксама быў нешматлікі: у двары аднаго з дамоў па вуліцы Паркавай сабралася ўсяго 15 чалавек.
Тым часам сход паплечнікі Яўгена Парчынскага правялі ўласнымі сіламі. Ён таксама быў нешматлікі: у двары аднаго з дамоў па вуліцы Паркавай сабралася ўсяго 15 чалавек.
11.10 У Гомелі супрацоўнікі ДАІ затрымалі ля дому на прыватным мікрааўтобусе прадпрымальніка Валерыя Рэпніна. Аўтаінспэктар капітан Канапліцкі загадаў Валеру ехаць у Савецкі райаддзел міліцыі на той падставе, што падобны мікрааўтобус нібыта знаходзіцца ва ўгоне. 8 кастрычніка, калі ў горадзе ладзіўся першы Народны сход, спадар Рэпнін развозіў запрашэньні. Яго затрымлівала міліцыя.
Глядзець вялікую мапу
Напярэдадні "Народнага сходу":
В.Івашкевіч: Задача – ствараць гарызантальныя сувязі ў грамадзтве
Напярэдадні Народнага сходу — суды і арышты
Першы Народны сход адбыўся