Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мясьніковіч адступіцца і ўлічыць заўвагі Лукашэнкі»


Станіслаў Багданкевіч
Станіслаў Багданкевіч

Аляксандар Лукашэнка выказаў незадаволенасьць працай ураду на нарадзе ў справе распараджэньня дзяржаўнай маёмасьцю. Калі ва ўрадзе ёсьць жаданьне ўсё і ўся перавесьці на рынак, аддаць у прыватныя рукі, то «нам такая палітыка непрымальная», заявіў кіраўнік дзяржавы. Чым можа скончыцца для Савету Міністраў такая крытыка, ці будзе вымушаны ўрад карэктаваць свае падыходы да эканамічных праблемаў? Які можа быць курс даляра пры ўмове захаваньня ўсіх эмісійных дзяржаўных праграмаў? На гэтыя пытаньні адказвае былы кіраўнік Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч.

Цыганкоў: Чым можа скончыцца гэты канфлікт падыходаў той часткі Савету Міністраў, якая разумее, што ў Беларусі ёсьць крызіс і зь ім трэба змагацца, і больш ідэалягічным падыходам прадстаўнікоў адміністрацыі прэзыдэнта і, відавочна, самога Аляксандра Лукашэнкі, якія лічаць, што крызісу няма і трэба надалей нарошчваць тэмпы вытворчасьці?

Багданкевіч: Ведаючы Мясьніковіча, думаю, ён адступіцца і ўлічыць заўвагі кіраўніка дзяржавы. Ён разумее, што гэта ня будзе на карысьць эканомікі Беларусі, але будзе прытрымлівацца субардынацыі. І гэта будзе яшчэ раз характарызаваць Мясьніковіча як служаку, чалавека, які працуе на кіраўніка, а ня дзеля справы.
Але, можа, гэта толькі папулізм, праца на электарат. Урад зробіць нейкія касмэтычныя крокі, і на гэтым усё скончыцца

Але, можа, гэта толькі папулізм, праца на электарат. Урад зробіць нейкія касмэтычныя крокі, і на гэтым усё скончыцца. Аднак гэта пры ўмове, што ў Лукашэнкі ёсьць разуменьне цяжару сытуацыі. Калі ж няма, то магчымыя і аргвывады, замены ў кабінэце, адстаўка таго ж віцэ-прэм’ера Румаса ці міністра эканомікі Снапкова, якія стаяць на пазыцыях неабходнасьці аздараўленьня эканомікі.

Цыганкоў: За дзень да гэтага намесьнік міністра эканомікі заявіў, што ў пэсымістычным варыянце захаваньня эмісійнага крэдытаваньня эканомікі, выкананьня ўсіх дзяржпраграмаў курс даляра да беларускага рубля можа дасягнуць 20 тысяч. Няўжо Лукашэнка не разумее небясьпекі такога сцэнару?

Багданкевіч: Мяркую, Лукашэнка недзе разумее гэта, проста ён думае, што можна не глядзець на дзеяньне аб’ектыўных эканамічных законаў, а «ўручную» з дапамогай асобных крокаў неяк палепшыць сытуацыю. Таму я думаю, што будуць прынятыя палавіністыя рашэньні — абмежаваньне крэдытаваньня будзе, абмежаваньне дзяржаўных выдаткаў і рублёвай масы будзе, але ў той жа час будзе спроба выконваць пляны росту ВУП, намечаныя гэтым Усебеларускім сходам.

Гэта ўсё невыканальна, і гэта ўгробіць эканоміку ў канчатковым выглядзе. У праграмах ураду, дарэчы, не ідзе гаворка пра скарачэньне даходаў насельніцтва, там ідзецца пра захаваньне даходаў у 2012 годзе на ўзроўні гэтага году. Але Лукашэнка заяўляе, што трэба выконваць рост ВУП, рост капіталаўкладаньняў па тых парамэтрах, якія былі вызначаныя на тым Усебеларускім сходзе. То бок ён лічыць, што крызісу няма.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG