Ён прапанаваў свайму ўраду пажыць небагатым жыцьцём, якім жыве большасьць насельніцтва краіны. Канфлікт унутры кіроўнага рэжыму разгарэўся з-за супярэчнасьцяў у яго эканамічнай палітыцы.
Незадаволенасьць працай ураду Лукашэнка выказаў 10 лістапада на нарадзе ў справе распараджэньня дзяржаўнай маёмасьцю, паведаміў БелаПАН.
«Мяне ў апошні час усё больш і больш насьцярожвае праца нашага ўраду, – цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА. – Я не хачу даваць нейкіх ацэнак, скажу толькі адно, што вы значна саступаеце ранейшаму ўраду».
«Цяганіна нейкая лішняя, узгадненьні, боязь прыняцьця рашэньняў – гэта яшчэ паўбяды. Але апошнія прапановы (ня ведаю, хто зьяўляецца іх ідэолягам) ідуць насуперак тым рашэньням, якія вызначыў Усебеларускі народны сход. А гэта ўжо недапушчальна», – канкрэтызаваў Лукашэнка свае прэтэнзіі.
«Трэба пачынаць працаваць не ў кабінэтах, а непасрэдна на зямлі, прадпрыемствах – з працоўнымі і сялянамі, тады вы зразумееце, што такое рынак, як жыве сёньня селянін, рабочы, ды ўжо і вялікая частка інтэлігенцыі. Хутка мы будзем сапраўды хадзіць у крамы, як у музэі. Мы ня будзем, але большая частка насельніцтва будзе туды прыходзіць, каб паглядзець на рынкавую эканоміку Мясьніковіча – Румаса», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
Калі ва ўрадзе ёсьць жаданьне ўсё і ўся перавесьці на рынак, аддаць у прыватныя рукі, то «нам такая палітыка непрымальная», падкрэсьліў ён.
«Калі вы ня згодныя з тым, што я кажу, давайце ўсіх вас перавядзем на жыцьцёвыя асновы, тыя рэйкі, па якіх рухаецца сёньня небагатая частка насельніцтва – а ў нас гэта большасьць насельніцтва. Паспрабуйце вы пажыць у гэтых умовах. Вось тады вы, мабыць, зразумееце, што такое чысты рынак і як мы ў гэтай сытуацыі павінны дзейнічаць. У мяне ўсё больш і больш зьяўляецца ў галаве такая шалёная думка», – дадаў Лукашэнка.
Ён зьвярнуўся з папрокам да прэм'ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча: «Вы ж чалавек дасьведчаны. Добра, пару маладых, жвавых рабят у вас ва ўрадзе... Але вы ж выдатна разумееце, што асабліва ў нашай сытуацыі вельмі часта нам даводзілася раней і прыйдзецца надалей уручную рэгуляваць некаторыя працэсы».
Са словаў Лукашэнкі, яму многія дакладвалі пра апошняе пасяджэньне ўраду. «Мяне ўжо пяты чалавек праінфармаваў, як вы яго правялі. Я думаю, мы цяпер прааналізуем у адміністрацыі ўсю вашу працу, публічную, не публічную, і потым дамо вам ацэнку», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка запатрабаваў прытрымлівацца палітыкі, выпрацаванай Усебеларускім народным сходам і прэзыдэнтам. «Вы сфармаваныя прэзыдэнтам пад пэўную задачу», – заявіў ён ураду.
Лукашэнка мае на ўвазе пасяджэньне 8 лістапада, дзе Савет міністраў абмяркоўваў макраэканамічны прагноз на 2012 год. Памочнік прэзыдэнта Сяргей Ткачоў паспрабаваў крытыкаваць урад за высокую інфляцыю, якая, нягледзячы на прынятыя меры, не зьніжаецца. Пасьля гэтага намесьнік міністра эканомікі Аляксандар Ярашэнка патлумачыў, што інфляцыя носіць інэрцыйны характар і зьвязаная з эмісійнай палітыкай, якая праводзілася раней.
Пры ўмове працягу такой палітыкі, падкрэсьліў ён, далейшая дэвальвацыя нацыянальнай валюты і рост коштаў працягнуцца, абменны курс можа дасягнуць 22.000 беларускіх рублёў за даляр. Мінэканомікі прапанавала скараціць у разы эмісійнае фінансаваньне дзяржпраграм.
Намесьніка міністра эканомікі падтрымаў Міхаіл Мясьніковіч. «Вы павінны выдатна разумець, што ў нас сышліся чатыры праблемы, – заявіў прэм'ер, зьвяртаючыся да памочніка прэзыдэнта. – Гэта дэфіцыт бюджэту, дэфіцыт аплатнага балянсу, нерэальны абменны курс і адсутнасьць рэальных крыніц фінансаваньня жыльля і іншых дзяржпраграм».
«На 2011 год у плянах у якасьці крыніц фінансаваньня будаўніцтва 7,5 млн. квадратных мэтраў жыльля, малочна-таварных фэрмаў, сьвінагадоўчых комплексаў і цэлага шэрагу іншых праграм закладзена было... нуль рублёў. Нуль», – падкрэсьліў Мясьніковіч. У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, былі задзейнічаныя эмісійныя рэсурсы для фінансаваньня заплянаваных дзяржпраграм. Гэта і спарадзіла тыя праблемы, якія эканоміка мае сёньня, растлумачыў прэм'ер-міністар.
Незадаволенасьць працай ураду Лукашэнка выказаў 10 лістапада на нарадзе ў справе распараджэньня дзяржаўнай маёмасьцю, паведаміў БелаПАН.
«Мяне ў апошні час усё больш і больш насьцярожвае праца нашага ўраду, – цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА. – Я не хачу даваць нейкіх ацэнак, скажу толькі адно, што вы значна саступаеце ранейшаму ўраду».
«Цяганіна нейкая лішняя, узгадненьні, боязь прыняцьця рашэньняў – гэта яшчэ паўбяды. Але апошнія прапановы (ня ведаю, хто зьяўляецца іх ідэолягам) ідуць насуперак тым рашэньням, якія вызначыў Усебеларускі народны сход. А гэта ўжо недапушчальна», – канкрэтызаваў Лукашэнка свае прэтэнзіі.
«Трэба пачынаць працаваць не ў кабінэтах, а непасрэдна на зямлі, прадпрыемствах – з працоўнымі і сялянамі, тады вы зразумееце, што такое рынак, як жыве сёньня селянін, рабочы, ды ўжо і вялікая частка інтэлігенцыі. Хутка мы будзем сапраўды хадзіць у крамы, як у музэі. Мы ня будзем, але большая частка насельніцтва будзе туды прыходзіць, каб паглядзець на рынкавую эканоміку Мясьніковіча – Румаса», – заявіў кіраўнік дзяржавы.
Калі ва ўрадзе ёсьць жаданьне ўсё і ўся перавесьці на рынак, аддаць у прыватныя рукі, то «нам такая палітыка непрымальная», падкрэсьліў ён.
«Калі вы ня згодныя з тым, што я кажу, давайце ўсіх вас перавядзем на жыцьцёвыя асновы, тыя рэйкі, па якіх рухаецца сёньня небагатая частка насельніцтва – а ў нас гэта большасьць насельніцтва. Паспрабуйце вы пажыць у гэтых умовах. Вось тады вы, мабыць, зразумееце, што такое чысты рынак і як мы ў гэтай сытуацыі павінны дзейнічаць. У мяне ўсё больш і больш зьяўляецца ў галаве такая шалёная думка», – дадаў Лукашэнка.
У нашай сытуацыі вельмі часта нам даводзілася раней і прыйдзецца надалей уручную рэгуляваць некаторыя працэсы.
Са словаў Лукашэнкі, яму многія дакладвалі пра апошняе пасяджэньне ўраду. «Мяне ўжо пяты чалавек праінфармаваў, як вы яго правялі. Я думаю, мы цяпер прааналізуем у адміністрацыі ўсю вашу працу, публічную, не публічную, і потым дамо вам ацэнку», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка запатрабаваў прытрымлівацца палітыкі, выпрацаванай Усебеларускім народным сходам і прэзыдэнтам. «Вы сфармаваныя прэзыдэнтам пад пэўную задачу», – заявіў ён ураду.
Лукашэнка мае на ўвазе пасяджэньне 8 лістапада, дзе Савет міністраў абмяркоўваў макраэканамічны прагноз на 2012 год. Памочнік прэзыдэнта Сяргей Ткачоў паспрабаваў крытыкаваць урад за высокую інфляцыю, якая, нягледзячы на прынятыя меры, не зьніжаецца. Пасьля гэтага намесьнік міністра эканомікі Аляксандар Ярашэнка патлумачыў, што інфляцыя носіць інэрцыйны характар і зьвязаная з эмісійнай палітыкай, якая праводзілася раней.
Пры ўмове працягу такой палітыкі, падкрэсьліў ён, далейшая дэвальвацыя нацыянальнай валюты і рост коштаў працягнуцца, абменны курс можа дасягнуць 22.000 беларускіх рублёў за даляр. Мінэканомікі прапанавала скараціць у разы эмісійнае фінансаваньне дзяржпраграм.
На 2011 год у плянах фінансаваньня будаўніцтва жыльля, малочна-таварных фэрмаў, сьвінагадоўчых комплексаў і цэлага шэрагу іншых праграм закладзена было... нуль рублёў. Нуль.