Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдвард Лукас: «Імем Бяляцкага будуць называць вуліцы і плошчы»


Эдвард Лукас, міжнародны рэдактар тыднёвіка The Economist, напісаў у сваім блогу ў сувязі з працэсам Алеся Бяляцкага ў Менску:

«У будучыні гарады ў Беларусі будуць мець вуліцы і плошчы, названыя ў гонар Алеся Бяляцкага, аднаго з найвыдатнейшых абаронцаў правоў чалавека ў краіне. Але гэта слабое суцяшэньне для яго цяпер, калі яго судзяць у Менску за ўхіленьне ад сплаты падаткаў. Абвінавачаньне ўзьнікла на падставе канфідэнцыйнай інфармацыі аб стане банкавых рахункаў, якую літоўскія і польскія службовыя асобы перадалі сваім беларускім адпаведнікам, відавочна не ўсьведамляючы палітычнай падбіўкі гэтай справы. (...)

Уся астатняя Эўропа на гэтым тыдні занятая сваімі ўласнымі балячкамі. Але падумайце хоць трохі пра чалавека, які імкнуўся бараніць эўрапейскія каштоўнасьці і цяпер, хутчэй за ўсё, заплаціць высокую цану за нядбаласьць людзей, якім ён давяраў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG