Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Пінчук: «Мае спадзяваньні толькі на справядлівы вырак»


Натальля Пінчук
Натальля Пінчук
3 лістапада Натальля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, адмовілася даваць паказаньні ў судзе. Натальля Пінчук адказала на пытаньні «Свабоды».

— Як вы ставіцеся да гэтага працэсу ў прынцыпе?

— Мае спадзяваньні — толькі на справядлівы вырак, які вынесуць Алесю. У прынцыпе, я лічу, што ягонае ўтрыманьне пад вартай таксама несправядлівае. І любыя абвінавачаньні, якія супраць яго выстаўляюць, таксама не зьяўляюцца справядлівымі.

— Як вы перажываеце гэта — сын, сям’я?

— Мы вельмі хвалюемся за лёс Алеся, за ягонае здароўе. Перажываем, і адзінае, за што молімся, — каб як найхутчэй вырашылася гэтая сытуацыя, цяжкая для яго і непрыемная для нас. І, адпаведна, я спадзяюся на тое, што ўсе абвінавачаньні з Алеся будуць зьнятыя.

— Сёньня вы ўпершыню пабачыліся за апошні час?

— Так, я Алеся апошні раз бачыла толькі ў дзень, калі яго адпраўлялі на «Валадарку», гэта было 5 жніўня. Паколькі мне адмовілі ў спатканьні, Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў — я зьвярталася і мне адмовілі, і зараз перад судом таксама, — то сапраўды гэта было нашае першае спатканьне ў такіх умовах.

— Як яго зьмяніла «Валадарка»?

— Казаць мне цяжка, але ў тым сэнсе, як бачу, унутрана ён здолее адэкватна паводзіцца на судзе і трымацца з годнасьцю. Адзінае, канечне, што мяне турбуе, — ён вельмі схуднеў. Гэта мяне якраз і турбуе ў большай ступені. Бо турма — гэта цяжкае выпрабаваньне, і адзінае — я перажываю, каб гэта не паўплывала на ягонае здароўе. Бо я ведаю, што ён там хварэў, і цяпер у яго прастуда праяўляецца ў розных формах. І ў турме, зразумела, вельмі цяжка. Я б хацела, каб усё гэта скончылася як найхутчэй — адзінае спадзяваньне на гэта.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG