Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падвысілі бюджэт пражытковага мінімуму і дапамогу на дзяцей


У Беларусі зацьверджаны новы бюджэт пражытковага мінімуму (БМП), які складзе 574 тысячы рублёў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай Савета Міністраў нумар 1450 ад 28 кастрычніка зацьверджаны БМП у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах верасьня бягучага году ў разьліку на адзін месяц. Пэрыяд дзеяньня гэтых сацыяльных нарматываў — з 1 лістапада 2011 году па 31 студзеня 2012 году.

БМП у сярэднім на душу насельніцтва зь лістапада складае 574 тысячы рублёў. Новы БПМ павысіўся на 29,9 працэнта да нарматыву, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка — 442 тысячы.

Для працаздольнага насельніцтва БПМ вызначаны ў памеры 621 тысячы, для пэнсіянэраў — 463, для дзяцей да 3 гадоў — 451, для дзяцей ад 3 да 6 гадоў — 564, для дзяцей ад 6 да 18 гадоў — 619, для дзяцей-студэнтаў — 541 тысячы рублёў.

Паколькі новы БПМ павысіўся на 29,9 працэнта, адпаведна зь лістапада на 29,9 працэнта ўзрастуць памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Будуць павялічаны памеры сацыяльных пэнсіяў, а таксама надбаўкі і павышэньні, вызначаныя да пэнсіяў асобных катэгорыяў пэнсіянэраў.

Бюджэт пражытковага мінімуму штоквартальна зацьвярджаецца ўрадам у цэнах апошняга месяца кожнага квартала.

У сувязі з новым БПМ з 1 лістапада 2011 году па 31 студзеня 2012 году штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцем да дасягненьня ім узросту трох гадоў складае 574 тысячы, старэйшага за тры гады — 172 тысячы. Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэньнем першага дзіцяці дасягне 5 млн 747 тысяч, пры нараджэньні другога і наступных дзяцей беларускія сем’і будуць атрымліваць Br8 млн 47 тысяч. Аднаразовая дапамога жанчыне, якая стала на улік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасьці, зь лістапада складзе 574 тысячы рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG