Першы крок для таго, каб тая ці іншая грамадзкая арганізацыя стала паўнапраўным удзельнікам Нацыянальнай плятформы форуму грамадзянскай супольнасьці "Усходняга партнэрства", зроблены сёньня ў Менску. Прадстаўнікі шэрагу грамадзкіх арганізацыяў зацьвердзілі Мэмарандум аб супрацоўніцтве.
Удзельнікі сёньняшняй канфэрэнцыі адзначылі ў мэмарандуме, што яны будуць спрыяць далучэньню Беларусі да агульнаэўрапейскіх палітычных, эканамічных і культурных працэсаў:
"Мы разглядаем ініцыятыву Эўразьвязу "Усходняе партнэрства" як моцны стымул для разьвіцьця супрацоўніцтва Беларусі з ЭЗ і краінамі рэгіёну, а таксама для эўрапеізацыі нашай краіны і ўмацаваньня беларускай грамадзянскай супольнасьці" – адзначаецца ў дакумэнце.
Сяргей Мацкевіч – старшыня Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб'яднаньняў Беларусі ў размове са "Свабодай" адзначыў:
"Гэтым мэмарандумам мы замацоўваем тое, што ў нас ёсьць база і прынцыпы, на якіх мы аб'ядноўваемся. Мы іх як раз і фіксуем у мэмарандуме. І гэта азначае, што пры ўсёй нашай рознагалосіцы, пры тым, што грамадзянская супольнасьць ня можа шыхтавацца ў адну арганізацыю, як, напрыклад, палітычная партыя ці армія, ёсьць тое, што нас аб'ядноўвае і дзеля чаго мы можам разам змагацца.
У нас магчымыя любыя дыскусіі. Але весьці дыскусію мы цяпер зможам у пэўных рамках, разумеючы, што мы ёсьць агульнае цэлае".
Далей мэмарандум павінен быць падпісаны арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці Беларусі, пасьля чаго яны і стануць паўнапраўнымі ўдзельнікамі Нацыянальнай плятформы.
Сяброўства ў плятформе дазволіць таксама нарэшце дакладна даведацца, колькі грамадзкіх арганізацыяў у яе ўваходзіць – падкрэсьлівае Сяргей Мацкевіч:
"Бо зараз Нацыянальная плятформа – гэта адкрытая арганізацыя. І звычайна на яе мерапрыемствы прыходзяць прадстаўнікі тых арганізацыяў, якія зацікаўленыя канкрэтнай тэматыкай. Таму на адно мерапрыемства могуць прыйсьці прадстаўнікі 20 арганізацыяў. На іншае – 100-150. Але фіксаванага сяброўства няма. Можа быць гэта навацыя дазволіць даведацца, колькі ў нас рэальных сяброў, якія зацікаўленыя ў працы Нацыянальнай плятформы".
Нацыянальны каардынатар форуму грамадзянскай супольнасьці па Беларусі Ўлад Вялічка лічыць, што ў грамадзкіх арганізацыяў краіны ёсьць дзьве галоўныя праблемы — зьнешняя і ўнутраная:
"Зьнешняя — гэта найперш абмежаваная дзейнасьць Нацыянальнай плятформы. Немагчыма нармальна супрацоўнічаць з афіцыйнымі беларускімі ўладамі. Думаю, што гэта праблема ініцыюецца не з нашага боку. Адсутнасьць зацікаўленасьці ўладаў фактычна абмяжоўвае эфэкт ад удзелу ў праграме "Усходняе партнэрства" на ўзроўні краіны.
Галоўная з унутраных праблем гэта – працяг далейшай самаарганізацыі Нацыянальнай плятформы. І забесьпячэньне непасрэднай працай на роўні працоўных групаў".
"Усходняе партнэрства" — ініцыятыва Эўразьвязу, скіраваная на шэсьць краін Усходняй Эўропы і Паўднёвага Каўказа — Азэрбайджан, Армэнію, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну. "УП" было заснаванае 27 краінамі — сябрамі ЭЗ і названымі шасьцю краінамі на саміце ў Празе 7 траўня 2009 году. Ініцыятыва скіраваная на ўмацаваньне дачыненьняў паміж ЭЗ і яго ўсходнімі суседзямі за кошт паглыбленьня палітычнага супрацоўніцтва і эканамічнай інтэграцыі.
На пражскім саміце была падтрыманая ідэя стварэньня форуму, які б спрыяў кантактам паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці "УП" і дыялёгу з органамі дзяржаўнай улады. 28—30 лістапада ў Познані адбудзецца трэцяя штогадовая сустрэча форуму.