Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рамана Кісьляка аштрафавалі за тое, што расказваў мінакам пра палітвязьняў


Раман Кісьляк
Раман Кісьляк
У пятніцу, 28 кастрычніка, судзьдзя Ленінскага суду Берасьця Ала Вінаградава разглядала адміністрацыйную справу праваабаронцы Рамана Кісьляка. Прысуд — штраф 350 тысяч рублёў. Пакаралі Кісьляка за тое, што ён, ідучы па вуліцы ў цэнтры Берасьця, расказваў праз мэгафон пра справу палітвязьня Алеся Бяляцкага.

Судовае паседжаньне па справе Рамана Кісьляка цягнулася больш за дзьве гадзіны. Праваабаронца мусіў даводзіць судзьдзі, што паміж пікетам і адзіночным шэсьцем ёсьць адрозьненьні. Раман Кісьляк тлумачыць, што ён ладзіў менавіта шэсьце, а яно не падпадае пад дзейнасьць закону аб масавых мерапрыемствах:

«Дадзенае вулічнае шэсьце не падпадае пад закон аб масавых мерапрыемствах. Мне інкрымінавалі пікетаваньне, аднак, у адпаведнасьці з законам аб масавых мерапрыемствах, дадзеная форма масавага мерапрыемства не ўключае шэсьця. Таму лічу, што дадзены пратакол павінен быць накіраваны на дапрацоўку».
Мне інкрымінавалі пікетаваньне, аднак, у адпаведнасьці з законам аб масавых мерапрыемствах, дадзеная форма масавага мерапрыемства не ўключае шэсьця.

На думку праваабаронцы, прысуд быў вядомы загадзя і справу падагналі менавіта пад пікетаваньне, каб не ствараць прэцэдэнту апраўданьня за шэсьце, у якім удзельнічае адзін чалавек:

«Я лічу, што на суд быў аказаны ціск для таго, каб увогуле ніякія масавыя акцыі, ніякі пратэст, не санкцыянаваны ўладамі, не ўзьнікаў».

Сьведкі-міліцыянты таксама пацьвердзілі, што Раман Кісьляк падчас акцыі сапраўды ўвесь час рухаўся, аднак судзьдзя Ала Вінаградава ўсё роўна палічыла гэта пікетам.

Раману Кісьляку – 350 тысяч штрафу за падтрымку Бяляцкага
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:10 0:00
Наўпроставы лінк

Раман Кісьляк кажа, што будзе абскарджваць рашэньне ў абласным судзе.

Раман Кісьляк быў затрыманы падчас шэсьця салідарнасьці з арыштаваным праваабаронцам Алесем Бяляцкім 16 кастрычніка. Спадар Кісьляк ішоў па вуліцы ў цэнтры Берасьця і казаў праз мэгафон, што Алесь Бяляцкі знаходзіцца пад вартай незаконна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG