У Менску на Кастрычніцкай плошчы прайшла чарговая акцыя падтрымкі палітвязьняў. Міліцыянты затрымалі ініцыятара акцыі, каардынатара ініцыятывы «Эўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага.
«Ніхто, акрамя нас не даб’ецца вызваленьня лідэраў нацыі з турмы. І так — крок за крокам — мы зможам дамагчыся ўсіх нашых мэтаў. Галоўнае — не баяцца ісьці наперад і не спыняцца», — кажа Вінярскі ў сваім звароце.
20:20 Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі пасьля затрыманьня на Кастрычніцкай плошчы Менску быў дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёну. Верагодна, што на яго будзе складзены пратакол па арт. 23.34 КоАП за арганізацыю акцыі, а разгляд справы ў судзе адбудзецца заўтра. Тэлефон Васіля Парфянкова па-ранейшаму не адказвае, а ягонае месцазнаходжаньне невядомае.
19:50 Удзельнікі акцыі пачалі разыходзіцца. За імі Кастрычніцкую плошчу пакідаюць журналісты. Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі завершылася.
19:45 Тым часам тэлефон Васіля Парфянкова, за якім у аўтобус увайшлі супрацоўнікі спэцслужбаў, стаўся недаступным для тэлефанаваньняў. Ня выключана, што былога палітвязьня затрымалі.
19:40 Па-ранейшаму на Кастрычніцкай плошчы застаюцца некалькі дзясяткаў чалавек. Гэта людзі рознага веку — жанчыны, моладзь, якія стаяць разрозьненнымі групамі, перамаўляюцца, не выяўляюць актыўных дзеяньняў, але і не разыходзяцца. Таксама на плошчы застаюцца супрацоўнікі спэцслужбаў, якія назіраюць за людзьмі здаля і таксама не выяўляюць актыўнасьці.
19:30 На Кастрычніцкай плошчы Менску некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод іншых удзельнікаў акцыі былы палітвязень Мікіта Ліхавід. Ён заявіў журналістам, што нават калі адзін чалавек будзе выходзіць на плошчу на знак салідарнасьці з палітвязьнямі, то гэта будзе посьпех.
19:20 На Кастрычніцкую плошчу прыйшоў былы палітвязень Васіль Парфянкоў. Ён таксама спрабаваў выказацца перад журналістамі пра сваё стаўленьне на тэму палітзьняволеных у Беларусі. Але неўзабаве яго атачылі прадстаўнікі спэцслужбаў на чале з іх кіраўніком Ігарам Яўсеевым і забаранілі даваць інтэрвію. Яны заявілі, што папярэджвалі пра тое, што акцыя салідарнасьці несанкцыянаваная і загадалі Васілю Парфянкову пакінуць плошчу. Былы палітвязень спрабаваў сысьці, аднак сілавілі перасьледавалі яго да аўтобуснага прыпынаку № 100. Васіль Парфянкоў сеў у аўтобус, а сьледам за ім у аўтобус зайшлі некалькі чалавек у цывільным за якімі зачыніліся дзьверы.
19:15 На Кастрычніцкую плошчу прыйшла Алена Ліхавід — маці былога палітзьняволенага Мікіты Ліхавіда. Яна пачала адказваць на пытаньні журналістаў пра сваё стаўленьне да праблемы палітзьняволеных у Беларусі. Але неўзабаве да іх падыйшлі супрацоўнікі спэцслужбаў, якія забаранілі Алене Ліхавід выказвацца перад журналістамі, прыгразілі затрымаць і адвезьці ў Цэнтральны РУУС.
19:05 На Кастрычніцкай плошчы зьявіўся актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі. Ён заявіў: «Мы праводзім і штодня будзем праводзіць акцыі на знак падтрымкі і салідарнасьці з палітвязьнямі». На гэтых словах да яго падбеглі супрацоўнікі спэцслужбаў, закрычалі, што яны папярэджвалі пра незаконнасьць правядзеньня акцыі і заштурхалі яго ў аўтамашыну. Гэткім чынам, Максім Вінярскі затрыманы.
18:55 Палац Рэспублікі — у атачэньніі спэцназу. Абапал Палацу Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы Менску стаяць аўтобусы без нумарных знакаў, напоўненыя супрацоўнікамі спэцназу ў экіпіроўцы. Такі ж атобус зь сілавікамі стаіць на вуліцы Энгельса непадалёк ад праспекту Незалежнасьці. На Кастрычніцкай плошчы вялікая колькасьць супрацоўнікаў у спэцслужбаў у цывільным і журналістаў. Зьявіўся таксама начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Менгарвыканкаму Ігар Яўсееў.
Спэцназаўцы праверылі ў журналістаў пасьведчаньні, і па рацыі аднаго з кіраўнікоў прагучала «Журналістаў не чапаць».
18:15 На Кастрычніцкай плошчы зьбіраюцца сілавікі.
За некалькі гадзін да пачатку акцыі ў падтрымку палітзьняволеных на Кастрычніцкай плошчы Менску пачалі канцэнтравацца супрацоўнікі спэцслужбаў. Ужо каля 16:00 на плошчы стаялі некалькі аўтобусаў, якімі прывозяць шарагоўцаў АМАПу. На плошчы таксама вялікая колькасьць сілавікоў у цывільным, паведамляе «Беларускі партызан». Пачатак акцыі ў падтрымку палітзьняволеных прадстаўнікі апазыцыйных дэмакратычных сіл прызначылі на 19:00.
18:10 Ад інтэрнаўтаў прыходзяць паведамленьні пра цяжкасьці з доступам да сайтаў незалежных СМІ, у тым ліку Радыё Свабода.
Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі. Менск 24 кастрычніка 2011
Папярэдняя акцыя салідарнасьці адбылася ў пятніцу, 21 кастрычніка. У ёй прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Трое ўдзельнікаў былі затрыманыя, двое зь іх — асуджаныя на 5 і 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
Тады на Кастрычніцкай плошчы затрымалі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандар Валанцэвіча. Пратэстуючы супраць незаконнага затрыманьня, Валанцэвіч абвясьціў галадоўку.
Валанцэвіча будуць судзіць 24 кастрычніка а 10:00 у Цэнтральным судзе Менску.

Марына Лобава, маці палітвязьня Эдуарда Лобава (зьлева), і Алена Ліхавід (з правага боку), маці былога палітвязьня Мікіты Ліхавіда.

Палітвязьні (па стане на 24 кастрычніка)
Аліневіч Ігар | у турме, справа анархістаў |
Аўтуховіч Мікалай | у турме |
Бандарэнка Зьміцер | у турме, асуджаны за Плошчу |
Бяляцкі Алесь | у СІЗА |
Васьковіч Яўген | у турме, справа анархістаў |
Дашкевіч Дзьмітрый | у турме, нібыта за хуліганства |
Дзядок Мікалай | у турме, справа анархістаў |
Лобаў Эдуард | у турме, нібыта за хуліганства |
Пракапенка Арцём | у турме, справа анархістаў |
Саньнікаў Андрэй, экс-кандыдат на прэзыдэнта | у турме, асуджаны за Плошчу |
Севярынец Павал | асуджаны да «хіміі», за Плошчу |
Статкевіч Мікалай, экс-кандыдат на прэзыдэнта | у турме, асуджаны за Плошчу |
Сырамалотаў Павал | у турме, справа анархістаў |
Францкевіч Аляксандар | у турме, справа анархістаў |