Цягам выходных усе дзяржаўныя тэлеканалы цытавалі кіраўнікоў ураду і Нацбанку, якія абяцалі, што хутка адбудзецца выхад на адзіны курс беларускага рубля і што нацыянальная валюта пачне ўмацоўвацца ўжо ад панядзелка. Так і здарылася: сёньня даляр на дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы апусьціўся ніжэй за 9000 рублёў, зафіксаваўшыся на адзнацы 8990. Курсы ў абменных пунктах таксама папаўзьлі ўніз, у сярэднім — да 8500 за даляр. Пры канцы мінулага тыдня амэрыканскую валюту можна было здаць па 9200 рублёў.
Намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас заявіў, што да канца тыдня на біржы застанецца толькі адна сэсія, якая будзе выконваць функцыі асноўнай:
"Той пераходны пэрыяд, калі існавала неабходнасьць у двух гандлёвых сэсіях на біржы, ужо прайшоў, і ўрад сумесна з Нацыянальным банкам прынялі рашэньне аб тым, што з 20 кастрычніка таргі на сэсіі будуць ажыцьцяўляцца ў рамках адной сэсіі. На адзінай гандлёвай сэсіі, гэтаксама як цяпер на дадатковай, будзе гнуткае курсаўтварэньне — у залежнасьці ад попыту і прапановы. Урад і Нацбанк даюць курсу намацаць тое раўнаважнае значэньне, пры якім попыт і прапанова будуць роўныя. Іншымі словамі, экспартэрам будзе цікава прадаваць валюту, імпартэрам будзе цікава яе набываць. Тое ж тычыцца і насельніцтва — каб валютныя касы банкаў і абменныя пункты працавалі на абароце".
Насамрэч, як кажуць экспэрты, тэхнічна скасоўваецца цяперашняя асноўная сэсія, на якой экспартэраў прымушаюць прадаваць валюту па заніжаным курсе, вызначаным Нацбанкам, — блізу 5700 рублёў за даляр. За аснову бярэцца дадатковая сэсія, якую, на думку эканаміста Сяргея Балыкіна, неўзабаве гэтаксама прымусяць працаваць на дзяржаўныя патрэбы. Прынамсі, ён ня верыць, што працэс "намацваньня" раўнаважнага курсу ўлады аддадуць на волю рынку, бо ў такім выпадку няма ніякіх падставаў прагназаваць умацаваньне рубля:
"Так, былі ў нашай гісторыі кароткачасовыя пэрыяды, калі беларускі рубель узмацняўся — праўда, зусім трошкі. Аднак па сваёй сутнасьці ён заўсёды падаў, падаў і падаў. І пакуль улады ня спыняць умяшаньне ў аб'ектыўныя працэсы, не аддадуць мэханізм курсаўтварэньня на волю рынку, ніякага толку ня будзе. Бо калі ты ўмешваесься ў рынак, то заўсёды атрымліваецца толькі горш. Гэта як за часамі Савецкага Саюзу, калі сыстэма была заадміністраваная, калі кошты былі ня рынкавымі, а штучнымі. Што атрымалася ў выніку? І Саюз распаўся, і народ у такім стане апынуўся, што дагэтуль ня можа з той багны выкараскацца".
Старшыня клюбу фінансавых дырэктараў Андрэй Карпунін кажа, што ўлады ў сваёй фінансавай палітыцы хочуць сумясьціць несумяшчальнае. З аднаго боку, выйсьці на адзіны курс з наступным умацаваньнем нацыянальнай валюты, зь іншага — кінуць у абарот вялізную рублёвую масу. А такія эканамічныя супярэчнасьці даюць падставу меркаваць, што цалкам адмаўляцца ад адміністрацыйнага рэсурсу ніхто не зьбіраецца:
"Атрымліваецца, што наперадзе вельмі правакацыйныя месяцы. Лістапад-сьнежань заўсёды адметныя тым, што ў цэлым бюджэт расьпіхвае грошы па ўсіх сваіх артыкулах — гэта такі своеасаблівы пэрыяд усеагульнага дабрабыту і фінансавага шчасьця, калі ўва ўсіх ёсьць грошы і ўсе не пасьпяваюць іх патраціць. Потым дзяржава пераіндэксуе выдаткі па дзяржпраграмах і адначасова скарыстаецца ўзгодненым з ЭўрАзЭС правам на 4-працэнтную эмісію ад ВУП. А зь іншага боку, мы ў гэты момант павінны апускаць курс, у сэнсе — усталёўваць адзіны. І атрымліваецца, што ўлады хочуць сумясьціць несумяшчальныя паняцьці. Я ня ведаю, як зьбіраюцца Мясьніковіч зь Ермаковай з усім гэтым справіцца: пусьціць грошы ў эканоміку, зрабіць вялізную эмісію і пры гэтым стрымаць рост грашовай масы — так, каб яна ня вылілася на валютны рынак".
Карэктаваць пляны дзяржаўным чыноўнікам давялося ўжо падчас адведзенага Аляксандрам Лукашэнкам тэрміну выхаду на адзіны рублёвы курс. Адпачатку меркавалася, што з дапамогай нязначных інтэрвэнцый Нацбанку ўдасца разьвярнуць рынкавы курс, вызначаны на падставе попыту і прапановы, да афіцыйнага, то бок — за два месяцы скіраваць насустрач адзін аднаму біржавыя паказьнікі і вызначаныя цэнтрабанкам. Аднак намацаць "залатую сярэдзіну" так і не ўдалося: камэрцыйны курс ня здолеў наблізіцца нават да 7000 рублёў за даляр. Адпусьціць жа афіцыйны перашкаджае заканадаўства аб 12-працэнтным валютным калідоры.