Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 кастрычніка курс беларускага рубля будзе ўніфікаваны


Урад Беларусі сумесна з Нацбанкам прыняў рашэньне аб тым, што з 20 кастрычніка курс беларускага рубля будзе ўніфікаваны. І Беларуская валютна-фондавая біржа будзе працаваць у рэжыме адной сэсіі.

Аб гэтым заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас у праграме "Контуры" на канале ОНТ.

"Гэта дасьць магчымасьць адысьці ад абавязковага продажу валюты па заніжаным курсе, прадпрыемствы змогуць прадаваць частку валюты, якая падлягае абавязковаму продажу, па рынкавым курсе", - адзначыў Сяргей Румас. Такім чынам на біржы будзе адна гандлёвая сэсія, "яна будзе асноўная, так як было ў нас у папярэднія гады, гэта значыць будзе адзіны курс".

Паводле намесьніка старшыні праўленьня Нацыянальнага банка Тараса Надольнага, афіцыйны курс будзе каціравацца на адзінай гандлёвай сэсіі і, адпаведна, з прыходам абавязковага продажу на адзіную гандлёвую сэсію будзе стымуляваная і прапанова валюты. Курсавая розьніца перастае існаваць.

"Афіцыйны курс і рынкавы курс адпавядаюць і, адпаведна, адбываецца гнуткае курсаўтварэньне на падставе попыту і прапановы".

Сёньня ж пры наяўнасьці розьніцы паміж афіцыйным і рынкавым курсам ў прадаўца валюты, экспарцёра ўзьнікае дадатковая курсавая розьніца, якая падлягае падаткаабкладаньню. З выхадам на адзіны курс гэтай розьніцы ня будзе. І розьніцы курсаў для выплаты падаткаў таксама ня будзе.

"Адпаведна, мы лічым, што той аб'ём валютнай выручкі, які засяроджаны на рахунках экспарцёраў, будзе выстаўлены на таргі на адзінай гандлёвай сэсіі. У сувязі з гэтым пры ўстанаўленьні курсу на адзінай гандлёвай сэсіі паўстане дадатковая прапанова валюты.

Бо мы ўяўляем сабе фармаваньне адзінай гандлёвай сэсіі на ўзроўні дадатковай. Адпаведна афіцыйны курс будзе фармавацца на ўзроўні дадатковай гандлёвай сэсіі. І гэта падштурхне дадаткова прадаўцоў валюты", - сказаў Тарас Надольны.

Ён таксама адзначыў, што "калі з 20 кастрычніка зраўняюцца дзьве сэсіі і ўвесь абавязковы продаж валюты будзе ісьці на адзінай гандлёвай сэсіі, можна з упэўненасьцю казаць аб тым, што з 20 чысла курс беларускага рубля да ўсіх асноўных відаў валют будзе ўмацоўвацца".

Такімі дзеяньнямі ўрад і Нацыянальны банк дадуць рынку ясны і дакладны сыгнал, адзначыў Сяргей Румас.

Адзіная сэсія, адзіны зразумелы празрысты курс, яго зразумелая ўсталяваньне будуць спрыяць таму, што прапановы несумненна вырастуць і попыт будзе збалянсаваны. Ужо па тых заяўках, якія папярэдне будуць на сэсіі 17 кастрычніка, хутчэй за ўсё, можна чакаць, што адбудзецца ўмацаваньне беларускага рубля, сказаў Сяргей Румас.

Віцэ-прэм'ер таксама распавёў аб дзеяньнях ўрада па абароне грамадзян ад інфляцыі. Ён прызнаў, што высокая інфляцыя, якая па выніках дзевяці месяцаў склала 74,5%, абясцэніла даходы перш за ўсё нізкааплатных катэгорый насельніцтва.

У гэтай сувязі ўрад прыняў шэраг рашэньняў, якія дазволяць мінімізаваць гэтыя наступствы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG