Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Хэркель: беларускай апазыцыі ўсё больш складана


Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па Беларусі, эстонскі дэпутат Андрэс Хэркель пракамэнтаваў для Радыё Свабода зьмены ў беларускім заканадаўстве, зьвязаныя з замежным фінансаваньнем партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, правядзеньнем масавых мерапрыемстваў і пашырэньнем паўнамоцтваў КДБ.

Хэркель: На першы погляд гэта выглядае вельмі дзіўна. Мы яшчэ будзем гэта аналізаваць, але мы бачым далейшыя абмежаваньні на дзейнасьць палітычных партыяў. Я думаю, што гэта трэба аналізаваць у кантэксьце надыходзячых выбараў. Мы заўсёды казалі апазыцыі, што гэта яе абавязак -- паказаць грамадзтву дэмакратычную альтэрнатыву, але я мушу прызнаць што паступова гэта робіцца ўсё больш складаным.

Карэспандэнт: Як, на вашую думку, Рада Эўропы адрэагуе на гэтыя апошнія крокі?

Хэркель: Я рыхтую справаздачу на студзень. Мне здаецца. што гэта будзе якраз добры час, напярэдадні выбараў. Нам трэба адрэагаваць. Як я ўжо сказаў, патрабуецца аналіз з боку Вэнэцыянскай камісіі, але ёсьць магчымасьць асудзіць некаторыя антыдэмакратычныя моманты ў закандаўстве. За гэтае лета я зрабіў тры заявы датычна Беларусі, але, на жаль, мне даводзіцца працягваць у гэтым кірунку. Чаго б мне сапраўды хацелася, дык гэта наведаць беларускіх палітвязьняў і пераканаць беларускія ўлады, што такія практыкі і такія законы вельмі далёкія ад эўрапейскіх стандартаў.

Калі ж такой магчымасьці няма, дык усё гэтыя крокі адносна палітвязьняў і
Нашае першае пасланьне гэта заўсёды вызваленьне палітвязьняў.

абмежавальнага заканадаўства трэба ўключыць у справаздачу, але ў той жа час, як палітыкі, мы мусім захоўваць аптымізм, нават калі даводзіцца чакаць вынікаў нашых прапановаў і нашай працы доўгі час. Мы павінны пакідаць нейкая выйсьце з сытуацыі, каб можна было дасягнуць нашмат больш плюралістычнага і адкрытага грамадзтва, напрыклад падчас наступных выбараў. Нашае першае пасланьне гэта заўсёды вызваленьне палітвязьняў. А другое пасланьне будзе зьмяніць абмежавальнае заканадаўства, накіраваць заканадаўства на шлях, адпаведны эўрапейскім стандартам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG