У першы дзень прэзэнтуюць фотапраект "10 абліччаў Прайда", а таксама адбудзецца прэм'ера дакумэнтальнага фільму "Юры".
"Правы гомасэксуалаў – гэта не асаблівыя правы, мы не просім і не патрабуем ніякіх прывілеяў. Права гомасэксуалаў на самавыражэньне і мірны сход – гэта законныя правы, якія замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі, заканадаўствам і, тым больш, міжнароднымі дакумэнтамі. Мы любім сваю краіну і хочам ведаць, што гэтая краіна паважае і шануе нас. Мы ведаем, што гомасэксуальныя беларусы – такія ж самыя беларусы як і не гомасэксуальныя, акрамя таго, што гомасэксуальны беларус ці беларуска валодае тузінам дадатковых праблемаў, з-за сваёй сэксуальнай арыентацыі ці гендэрнай ідэнтычнасьці", - гаворыць адзін з арганізатараў гей-праду Сяргей Андросенка.
"Гей-прайд - гэта не наўпроставая акцыя пратэсту супраць гамафобных уладаў альбо супраць гамафобнай апазыцыі. Гэта - дэманстрацыя за саміх сябе, у сваю ж падтрымку. Гэта заява супраць манапалізацыі апазыцыйнымі групоўкамі альбо урадам права на прадстаўленьне сваіх інтарэсаў", - адзначае Андросенка.
Імпрэзы ў рамках Менскага гей-прайду 2011 заплянаваныя з 11 па 23 кастрычніка.
11 кастрычніка ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень камін-аўта. Камі-аўт – гэта добраахвотнае адкрыцьцё перад грамадзтвам сваёй сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасьці.