Адна з самых вядомых у сьвеце дысыдэнтаў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1991 году Аун Сан Су Чжы зь Бірмы далучылася да міжнароднай кампаніі ў абарону арыштаванага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.
Даведаўшыся пра сытуацыю зь Бяляцкім, Аун Сан Су Чжы падтрымала яго, накіраваўшы ў менскае СІЗА паштоўку са словамі салідарнасьці, перадае сайт «Вясны».
Аун Сан Су Чжы — м’янманская палітычная дзяячка, лідэр апазыцыі ваеннай хунце. У кастрычніку 1991 году яна стала ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру, аднак улады не дазволілі ёй выехаць за мяжу, каб атрымаць узнагароду. З 1989 па 1995 і з 2000 па 2002 гады яна была пад хатнім арыштам. У траўні 2003 году яе зноў арыштавалі, пазьней зьмясьцілі пад хатні арышт, які цягнуўся гэтым разам да 13 лістапада 2010 году.
У 2007 годзе канадзкі парлямэнт прысвоіў ёй ганаровае грамадзянства Канады. У 2008 годзе яна была ўзнагароджана вышэйшай узнагародай ЗША — Залатым мэдалём Кангрэсу.
Аун Сан Су Чжы прысьвечана песьня «Walk On» групы «U2». У 2011 годзе выйшаў біяграфічны фільм рэжысэра Люка Бэсона, дзе ролю Аун Сан Су Чжы сыграла Мішэль Ео.