Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народны сход сабраў каля дзьвюх тысяч чалавек


Мерапрыемствы прайшлі 8 кастрычніка ў чатырох абласных цэнтрах і 11 іншых гарадах, паведамілі БелаПАН у аргкамітэце сходу.

У Віцебску ў Народным сходзе ўдзельнічала 300 чалавек (без затрыманьняў), у Магілёве - 250 (без затрыманьняў), Гомелі - 400 (затрыманыя сябры аргкамітэту), Берасьці - 250 (затрыманая старшыня мясцовага аргкамітэту Зінаіда Міхнюк).

Сходы прайшлі таксама ў Вялейцы (50 чалавек), Слуцку (20), Глыбокім (80, падчас мерапрыемства затрыманы арганізатар), Полацку (60, арганізатары затрыманыя напярэдадні, на месцы збору была арганізаваная акцыя БРСМ), Наваполацку (50, арганізатар затрыманы) , Бабруйску (200, на месцы збору арганізаваны кірмаш, арганізатары затрыманыя на сходзе), Баранавічах (100, арганізатар затрыманы), Слоніме (30, арганізатары затрыманыя на сходзе), Кобрыне (10; міліцыя перапісала пашпартныя зьвесткі ўсіх удзельнікаў), Оршы (72 ) і Жлобіне (100).

У некаторых паселішчах сходы не прайшлі з-за перашкодаў з боку ўладаў (Дзісна, Рэчыца, Сьветлагорск, Мазыр, Ліда).

У арганізатараў Народнага сходу пакуль няма зьвестак са Смалявічаў, Салігорску і Жодзіна.

У Менску, як паведамлялася раней, у парк Дружбы народаў каля плошчы Бангалор прыйшло каля 600 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG