Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нядобранадзейным» работнікам з Наваполацку абвясьцілі «працоўную суботу»


На працу загадана выйсьці актывісту Партыі БНФ, інжынэру-тэхнолягу заводу «Палімір» Уладзімеру Кунцэвічу ды яшчэ некалькім ягоным супрацоўнікам, якія «засьвяціліся» ў мінулым на нейкіх акцыях.

Спадар Кунцэвіч не ўваходзіць у аргкамітэт па правядзеньні Народнага сходу. Ён лічыць, што «працоўную суботу» для яго зладзілі з прэвэнтыўнымі мэтамі: «Напэўна, каб я не пайшоў на Народны сход. Прынамсі яшчэ чацьвярым нашым работнікам, якія бралі ўдзел у акцыях маўклівага пратэсту, ці яшчэ нейкіх падобных, загадана 8 кастрычніка быць на працы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG