Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смалявічы: Артура Эшбаева арыштавалі на 7 сутак


7 кастрычніка адзін з арганізатараў Народнага сходу ў Смалявічах Артур Эшбаеў арыштаваны судом на 7 сутак.

Пра гэта распавёў яго паплечнік Міхаіл Хвядчэня. Артура Эшбаева абвінавацілі ў парушэньні заканадаўства аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.

Паводле Міхаіла Хвядчэні, на суд не падзейнічала нават тое, што ў Артура трохгадовае дзіця, а жонка ў дэкрэтным адпачынку.

Актывістаў, якія прыйшлі ў залю суда, каб падтырмаць Артура, пасьля суду адвезьлі ў пастарунак, дзе папярэдзілі пра адказнасьць за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства і распытвалі пра Народны сход. Іх таксама прымусілі падпісаць пратакол апытаньня.

Актывіста Артура Эшбаева затрымалі 30 верасня. 3 кастрычніка яго вызвалілі з-пад варты, а судовае паседжаньне адклалі да 7 кастрычніка, каб выклікаць сьведак. Жонка Артура Эшбаева Аляксандра падала скаргу ў пракуратуру на дзеяньні міліцыі пры затрыманні Артура.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG