Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Шурхая зьнялі зь цягніка ў Баранавічах


Каардынатара аргкамітэту стваранай партыі БХД Зьмітра Шурхая зьнялі з цягніка ў Баранавічах супрацоўнікі міліцыі і спэцслужбаў.

Шурхай ехаў з Берасьця ў Менск па ўласных справах, аднак каля 12 гадзінаў у Баранавічах міліцыянты змусілі яго сысьці зь цягніка і завялі ў лінейны аддзел міліцыі на чыгуначнай станцыі.

Па тэлефоне Зьміцер паведаміў, што яго быццам бы западозрылі ў перавозе нейкіх улётак.

«Выстаўляюць парушэньне закону па правядзеньне масавых мерапрыемстваў. Як яны гэта абгрунтуюць я ня ведаю, бо ў мяне ніякіх улётак няма, але сяджу ў міліцыі, пакуль яны з некім раяцца па тэлефоне. Пакуль што пратакол не складалі», — паведаміў Шурхай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG