Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеных анархістаў прызналі палітвязьнямі


5 кастрычніка ў Менску адбыліся кансультацыі па праблеме палітвязьняў у Беларусі. У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі БХД і АГП, праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Алена Танкачова, сваякі палітвязьняў ды прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці.

Удзельнікі сустрэчы дамовіліся ўнесьці ў сьпіс палітвязьняў зьняволеных "анархістаў".

Цяпер у сьпіс палітвязьняў, вызваленьня якіх патрабуюць дэмакратычныя актывісты, уваходзяць 14 чалавек: Саньнікаў, Севярынец, Бяляцкі, Аўтуховіч, Бандарэнка, Статкевіч, Дашкевіч, Лобаў, Аліневіч, Францкевіч, Дзядок, Пракапенка, Сырамалотаў і Васьковіч, паведамляе прэсавая служба БХД.

Ігара Аліневіча асудзілі на 8 гадоў. 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму атрымаў яшчэ адзін фігурант справы аб нападзе на амбасаду Расеі — студэнт ЭГУ Мікалай Дзядок.

Яўгена Васьковіча асудзілі на 7 гадоў за пашкоджаньні будынка КДБ у Бабруйску.

Аляксандра Францкевіча асудзілі на 3 гады за тое, што зьняў адну з акцый анархістаў на відэа.

Беларускія анархісты ладзілі розныя акцыі. У жніўні 2010 году на тэрыторыю амбасады кінулі бутэльку з запальнай вадкасьцю, ад чаго пацярпеў аўтамабіль амбасады. Суд палічыў даказаным, што гэта зрабілі «анархісты», але ніхто з асуджаных гэтага не прызнаў. А вось ад удзелу ў акцыі каля Міністэрства абароны беларускія анархісты не адмовіліся. Тады актывісты выйшлі да Генштабу з плякатам супраць беларуска-расейскіх манэўраў і кінулі на тэрыторыю дымавую шашку, ад якой ніхто не пацярпеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG