Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла адразу ў двух чытаньнях законапраект аб унясеньні зьменаў і дадаткаў у закон "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь". Пасяджэньне, на якім абмяркоўваўся праект закону, прайшло 4 кастрычніка ў другой палове дня ў адсутнасьць журналістаў.
Пра тое, што зьмены прынятыя ў другім чытаньні, стала вядома з паведамленьня на сайце ПП НС.
5 кастрычніка у 14.30 у Палаце прадстаўнікоў адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя з нагоды прыняцьця зьменаў у закон.
Унясеньне паправак у закон аб масавых мерапрыемствах Міністэрства ўнутраных справаў ініцыявала летам, калі па ўсёй Беларусі штотыдзень праводзіліся акцыі маўклівага пратэсту грамадзянаў, нязгодных з палітыкай кіраўніцтва краіны. У першапачатковым варыянце законапраект прыраўноўваў да пікетаваньня нават бязьдзейнасьць, арганізаванае, у тым ліку праз інтэрнэт, для публічнага выказваньня сваіх поглядаў. Аднак, як стала вядома БелаПАН зь неафіцыйных крыніцаў, у дакумэнце, прынятым 3 кастрычніка, гэтая норма адсутнічае.
Цяпер зьмены ў закон павінен зацьвердзіць Савет рэспублікі. Наступнае паседжаньне СР заплянаванае на 21 кастрычніка.