Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плян Tуска: паўтара мільярда даляраў за дэмакратыю


Дональд Туск
Дональд Туск
Прамаўляючы 29 верасьня на вячэры для эўрапейскіх кіраўнікоў, якія ўдзельнічаюць у саміце Усходняга партнэрства ў Варшаве, прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск выступіў з прапановай пакету дапамогі для Беларусі дзеля мадэрнізацыі і дэмакратызацыі краіны.

Паводле польскага прэсавага агенцтва PAP, Менск мог бы атрымаць гэты пакет пад умовамі, якія не ўключаюць адыходу Аляксандра Лукашэнкі ад улады.

Туск сказаў, што такая дапамога можа быць аказаная Беларусі пасьля правядзеньня ў краіне свабодных парлямэнцкіх выбараў згодна са стандартамі АБСЭ, перамоваў улады з апазыцыяй і вызваленьня ды рэабілітацыі ўсіх палітычных вязьняў.

Паводле PAP, пасьля выкананьня гэтых умоваў Беларусьсю Эўразьвяз мог бы ўхваліць фінансавую дапамогу Беларусі, падтрымаць просьбу Менску аб крэдыце ў МВФ і дапамагчы стабілізаваць беларускі рубель.

Менск мог бы таксама атрымаць доступ да 1,5 мільярда эўра, якія маюць быць разьмеркаваныя Эўрапейскім інвэстыцыйным банкам і Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця сярод краінаў-удзельнікаў Усходняга партнэрства.

Туск таксама сказаў, што пасьля выкананьня вышэй згаданых умоваў Беларусь магла б вярнуцца ў агульную сыстэму мытных і гандлёвых прэфэрэнцыяў Эўразьвязу, зь якой яна была выключаная ў 2007 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG