Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фюле: Эўразьвяз павінен ахоўваць рахункі з дапамогай рэпрэсаваным грамадзтвам


Штэфан Фюле
Штэфан Фюле
Штэфан Фюле, камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі суседзтва, напісаў адкрыты ліст Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства пра арышт беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і высновы зь яго.

Камісар Фюле лічыць, што абвінавачаньні, выстаўленыя Алесю Бяляцкаму беларускімі ўладамі, беспадстаўныя і зьяўляюцца працягам рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, якія пашырыліся пасьля 19 сьнежна 2010 году.

Паўтараючы афіцыйную пазыцыю Эўразьвязу, згодна зь якой Брусэль дамагаецца неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Бяляцкага і зьняцьця ўсіх абвінавачаньняў зь яго, Фюле піша:

«Я падзяляю вашы меркаваньні аб важнасьці прадухіленьня падобных сытуацый у будучыні, у Беларусі і ў іншых месцах. Бясспрэчна, што інтарэсы тых няўрадавых арганізацый, якія былі вымушаныя адчыніць прыватныя банкавыя рахункі ў краінах-сябрах Эўразьвязу для атрыманьня дапамогі ў рамках праектаў ЭЗ, мусяць ахоўвацца адпаведным чынам. Эўрапейская служба зьнешнепалітычнай дзейнасьці і Эўрапейская камісія цяпер вывучаюць пытаньне, якога тыпу і памеру забесьпячэньні можна ўвесьці ў гэтым выпадку».

Ліст канчаецца запэўненьнем камісара Фюле, што як увесь Эўразьвяз, так і ён асабіста застаюцца адданымі справе падтрымкі і дапамогі палітычным вязьням і ахвярам рэпрэсій у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG