Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўген Васьковіч у “адзіночцы”


Яўген Васьковіч
Яўген Васьковіч
Арыштант магілёўскай папраўчай калёніі №15, актывіст стваранай партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя Яўген Васьковіч пераведзены ў адзіночную камэру.

“У лісьце Яўген паведаміў, што ён у адзіночнай камэры. Ён адмаўляецца катэгарычна працаваць. Кажа ў лісьце, што рабіць на іх ён ня будзе. Паведаміў ён таксама, што ў “адзіночцы” яму больш падабаецца чым у атрадзе. У ёй ён можа чытаць і пісаць.

Я наагул спадзяюся, што атрымаю магчымасьць спатканьня зь ім у сьнежні, калі дазволіць адміністрацыя”, – паведаміла маці Васьковіча Рушаньня Іванаўна.

Раней Яўгену Васьковічу прапаноўвалі працаваць у прамысловай зоне мулярам, але ён адмовіўся.

Вызвалены з калёніі №15 палітвязень Аляксандар Маўчанаў раней кажаў журналістам, што Яўген Васьковіч не падпарадкоўваецца загадам адміністрацыі калёніі, за што рэгулярна трапляе ў штрафны ізалятар.

Яўгена Васьковіча і двух прыхільнікаў ідэяў анархізму Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава асудзілі на сем гадоў пазбаўленьня волі за напад на будынак бабруйскага КДБ у кастрычніку 2010 году. Бабруйскі суд прызнаў іх вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясеньні шкоды ў асабліва буйных памерах.

Васьковіч прызнаў факт нападу, але не пакаяўся. Пракапенка і Сырамалотаў віну прызналі і раскаяліся. У ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году хлопцы кінулі ў будынак КДБ дзьве бутэлькі з «кактэйлем Молатава».

Актывістаў анархісцкага руху, які адбываюць пакараньні за кратамі, дэмакратычная грамадзкасьць прапануе лічыць палітычнымі зьняволенымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG