Сёньня быў агучаны даклад пад назвай «Democratic Change in Belarus: A Framework for Action» («Дэмакратычныя зьмены ў Беларусі: Рамачная праграма дзеяньня»), які падрыхтавалі супольна экспэрты Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі і Freedom House.
Тэкст справаздачы па-ангельску
Даклад заключае ў сабе рэкамэндацыі, як заходнім палітыкам, так і беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, па дзеяньнях, якія маглі б прывесьці да зьмены ўлады ў Беларусі і ажыцьцяўленьня рэформаў патрэбных для ўсталяваньня рынкавай эканомікі і дэмакратычнага ладу ў Беларусі.
Даклад пасьлядоўна праводзіць думку, што рэформы ў Беларусі могуць наступіць толькі пасьля таго, як прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка будзе адсунуты ад улады, і адкідае дыялёг зь дзейнай уладай як шлях да зьменаў у бок дэмакратыі і рынкавай эканомікі.
У эканамічнай сфэры аўтары дакладу раяць апазыцыі і лідэрам грамадзянскай супольнасьці Беларусі «глядзець на рукі ўраду» пры продажы важных для эканомікі прадпрыемстваў і агучваць кожны выпадак прыватызацыі ніжэй за рыначную цану. Прыватызацыя ў такім выпадку, лічаць экспэрты, павінна быць адмененая пасьля сыходу Аляксандра Лукашэнкі. Аўтары прыводзяць прыклад рэпрыватызацыі мэталюргічнага камбінату ў Крывым Розе ва Ўкраіне за часам прэзыдэнцтва В. Юшчанкі, які быў прададзены за вельмі заніжаную цану пры прэзыдэнцтве Л. Кучмы.
Аўтары дакладу прапануюць Захаду узмацніць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, пашырыўшы эканамічныя санкцыі на іншыя беларускія прадпрыемствы, прыкладам: Беларуськалій, Белтрансгаз, кампанію мабільнай сувязі МТС Беларусь, МАЗ, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.
Аўтары таксама заклікаюць ЗША і Эўразьвяз адназначна выказацца наконт фінансавай дапамогі Беларусі – крэдыты ад МВФ і іншых фінансавых інстытуцый Захаду павінны выдзяляцца толькі пасьля вызваленьня палітычных вязьняў.
Даклад таксама робіць націск на тое, што Захад павінен быць
падрыхтаваны дапамагчы Беларусі экспэртнымі распрацоўкамі і фінансавымі ўліваньнямі ў эканамічныя трансфармацыі пасьля Лукашэнкі.
Беручы пад увагу досьвед эканамічных трансфармацый краінаў Сярэдняй Эўропы ў пачатку 1990-х, экспэрты раяць Захаду ўжо цяпер падрыхтаваць варыянт эканамічнай трансфармацыі для Беларусі, які быў бы усёахопны, незваротны і непрацяглы ў часе.
Асяродзьдзе для эканамічнай трансфармацыі, паводле дакладу, павінна быць дэмакратычным, то бок, эканамічным рэформам павінны папярэднічаць свабодныя і справядлівыя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары.
Сярод палітычных рэкамэндацый, даклад ставіць асаблівы націск на намаганьнях Захаду дзеля вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі, на пашырэньні фінансавай дапамогі беларускім прадэмакратычным актывістам і грамадзянскай супольнасьці ды ўзмацненьні падтрымкі высілкам, накіраваным супраць інфармацыйнай блякады ў Беларусі.
Аўтары дакладу лічаць, што трэба ўзмацніць і падтрымаць вяшчаньне на
Беларусь Белсату, Радыё Свабода, Эўрапейскага радыё для Беларусі ды арганізаваць новыя каналы перадачы інфармацыі, уключна з Голасам Амэрыкі.
Беларусь, падкрэсьлівае даклад, павінна быць трактаваная Захадам (і асабліва Злучанымі Штатамі) як краіна, якая належыць да зоны стратэгічных інтарэсаў Захаду, а не як краіна, на якую зьвяртаюць увагу толькі ў выпадках парушэньня правоў чалавека.
Даклад таксама прапануе значна пашырыць абмен студэнтамі і актывістамі грамадзянскай супольнасьці, рэкамэндуючы такім краінам як Эстонія, Чэхія і ЗША стварыць шырэйшыя магчымасьці адукацыі для моладзі зь Беларусі.
Захад павінен узмацніць сваё пасланьне да беларускай намэнклятуры, што цяперашнія санкцыі, візавыя і эканамічныя, будуць замененыя шчодрай фінансавай дапамогай, калі Беларусь стане на шлях дэмакратычных і эканамічных рэформаў.
Падрабязны рэпартаж з прэзэнтацыі дакладу чытайце на сайце і слухайце ў эфіры пазьней.
Тэкст справаздачы па-ангельску
Дамовіцца з Лукашэнкам нельга
Даклад заключае ў сабе рэкамэндацыі, як заходнім палітыкам, так і беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, па дзеяньнях, якія маглі б прывесьці да зьмены ўлады ў Беларусі і ажыцьцяўленьня рэформаў патрэбных для ўсталяваньня рынкавай эканомікі і дэмакратычнага ладу ў Беларусі.
Даклад пасьлядоўна праводзіць думку, што рэформы ў Беларусі могуць наступіць толькі пасьля таго, як прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка будзе адсунуты ад улады, і адкідае дыялёг зь дзейнай уладай як шлях да зьменаў у бок дэмакратыі і рынкавай эканомікі.
Эканамічныя рэкамэндацыі
У эканамічнай сфэры аўтары дакладу раяць апазыцыі і лідэрам грамадзянскай супольнасьці Беларусі «глядзець на рукі ўраду» пры продажы важных для эканомікі прадпрыемстваў і агучваць кожны выпадак прыватызацыі ніжэй за рыначную цану. Прыватызацыя ў такім выпадку, лічаць экспэрты, павінна быць адмененая пасьля сыходу Аляксандра Лукашэнкі. Аўтары прыводзяць прыклад рэпрыватызацыі мэталюргічнага камбінату ў Крывым Розе ва Ўкраіне за часам прэзыдэнцтва В. Юшчанкі, які быў прададзены за вельмі заніжаную цану пры прэзыдэнцтве Л. Кучмы.
Аўтары дакладу прапануюць Захаду узмацніць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, пашырыўшы эканамічныя санкцыі на іншыя беларускія прадпрыемствы, прыкладам: Беларуськалій, Белтрансгаз, кампанію мабільнай сувязі МТС Беларусь, МАЗ, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.
Аўтары таксама заклікаюць ЗША і Эўразьвяз адназначна выказацца наконт фінансавай дапамогі Беларусі – крэдыты ад МВФ і іншых фінансавых інстытуцый Захаду павінны выдзяляцца толькі пасьля вызваленьня палітычных вязьняў.
Даклад таксама робіць націск на тое, што Захад павінен быць
Крэдыты ад МВФ і іншых фінансавых інстытуцый Захаду павінны выдзяляцца толькі пасьля вызваленьня палітычных вязьняў.
падрыхтаваны дапамагчы Беларусі экспэртнымі распрацоўкамі і фінансавымі ўліваньнямі ў эканамічныя трансфармацыі пасьля Лукашэнкі.
Беручы пад увагу досьвед эканамічных трансфармацый краінаў Сярэдняй Эўропы ў пачатку 1990-х, экспэрты раяць Захаду ўжо цяпер падрыхтаваць варыянт эканамічнай трансфармацыі для Беларусі, які быў бы усёахопны, незваротны і непрацяглы ў часе.
Асяродзьдзе для эканамічнай трансфармацыі, паводле дакладу, павінна быць дэмакратычным, то бок, эканамічным рэформам павінны папярэднічаць свабодныя і справядлівыя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары.
Палітычныя рэкамэндацыі
Сярод палітычных рэкамэндацый, даклад ставіць асаблівы націск на намаганьнях Захаду дзеля вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі, на пашырэньні фінансавай дапамогі беларускім прадэмакратычным актывістам і грамадзянскай супольнасьці ды ўзмацненьні падтрымкі высілкам, накіраваным супраць інфармацыйнай блякады ў Беларусі.
Аўтары дакладу лічаць, што трэба ўзмацніць і падтрымаць вяшчаньне на
Беларусь, падкрэсьлівае даклад, павінна быць трактаваная Захадам як краіна, якая належыць да зоны стратэгічных інтарэсаў.
Беларусь Белсату, Радыё Свабода, Эўрапейскага радыё для Беларусі ды арганізаваць новыя каналы перадачы інфармацыі, уключна з Голасам Амэрыкі.
Беларусь, падкрэсьлівае даклад, павінна быць трактаваная Захадам (і асабліва Злучанымі Штатамі) як краіна, якая належыць да зоны стратэгічных інтарэсаў Захаду, а не як краіна, на якую зьвяртаюць увагу толькі ў выпадках парушэньня правоў чалавека.
Даклад таксама прапануе значна пашырыць абмен студэнтамі і актывістамі грамадзянскай супольнасьці, рэкамэндуючы такім краінам як Эстонія, Чэхія і ЗША стварыць шырэйшыя магчымасьці адукацыі для моладзі зь Беларусі.
Пернік для намэнклятуры