Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самы актыўны ўдзельнік працэсу аб тэракце затрыманы міліцыяй


Дом правасудзьдзя ў Менску
Дом правасудзьдзя ў Менску
Менавіта Аляксандар Круты хадайнічаў аб пераносе суду, пакуль ня будзе адмененае сьмяротнае пакараньне і створаны інстытут прысяжных.

Аляксандар Круты на судзе па справе аб тэракце ў мінскім мэтро прадстаўляе інтарэсы сваёй дачкі Інэсы, што пацярпела падчас выбуху 11 красавіка.

Як сказала БелаПАН Інэса Крутая, бацька патэлефанаваў ёй напярэдадні каля 20 гадзін і сказаў толькі, што яго затрымалі і даставілі ў Маскоўскае РУУС. Пра прычыны затрыманьня ён нічога не казаў.

Аляксандр Круты актыўна вёў сябе ў працэсе па справе аб тэракце. Менавіта яму належала хадайніцтва аб пераносе суду да вырашэньня пытаньня аб адмене ў Беларусі сьмяротнага пакараньня, стварэньня інстытуту прысяжных засядацеляў і ўвядзеньня іх у працэс.

Інэса Крутая сёньня ўпершыню прыйшла на пасяджэньне суду і мае намер зьвярнуцца да судзьдзі з заявай, у якой запатрабаваць прыпыніць працэс да таго моманту, пакуль яе бацька ня будзе зноў дапушчаны ў суд у якасьці яе прадстаўніка. Сама Інэса Крутая наведваць суд ня ў стане, бо атрымала сур'ёзныя траўмы падчас тэракту.

Як даведаліся сваякі Крутога, яму інкрымінуецца хуліганства.

У чым канкрэтна ён абвінавачваецца, сваякам у міліцыі сказаць адмовіліся. Родным затрыманага было толькі паведамлена, што пытаньне аб абраньні ў дачыненьні да яго меры стрыманьня будзе вырашана вечарам 21 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG