Злучаныя Штаты Амэрыкі працягваюць настойваць на вызваленьні ўсіх палітвязьняў у Беларусі і іх поўнай рэабілітацыі. Пра гэта заявіў намесьнік памочніка дзяржсакратара ў пытаньнях дэмакратыі і правоў чалавека Томас Мэлія 15 верасьня падчас онлайн-канфэрэнцыі.
"Пазыцыя ЗША, якая ўзгоднена з Эўразьвязам, заключаецца ў тым, што беларускія ўлады павінны вызваліць усіх палітзьняволеных, якія апынуліся ў турме пасьля мірнай дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году, — сказаў ён. — Мы патрабуем, каб усе яны былі вызваленыя і рэабілітаваныя, каб яны маглі вярнуцца да нармальнага жыцьця, нармальна працаваць".
Мэлія нагадаў, што праблемы з дэмакратыяй і датрыманьнем правоў чалавека ў Беларусі сталі прычынай увядзеньня Злучанымі Штатамі санкцыяў у адносінах да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, якія кантралююцца высокімі службовымі асобамі краіны або асобамі, набліжанымі да іх.
Мэлія асабліва падкрэсьліў, што без вызваленьня ўсіх палітвязьняў ня можа быць гаворкі аб паляпшэньні адносінаў Беларусі з ЗША і ЭЗ.