Джэймс Кірчык, журналіст нашага радыё, піша ў сёньняшнім выданьні Washington Post, што вызваленьне палітычных вязьняў Аляксандрам Лукашэнкам павінна стаць толькі пачаткам нармалізацыі адносін зь Менскам, а не канчатковым крокам у гэтым працэсе.
Такія крокі, як вызваленьне палітвязьняў, трэба разглядаць у кантэксьце гульні ў кошкі-мышкі, у якую Лукашэнка здаўна гуляе з Захадам. (...)
Лукашэнка ў прынцыпе скарыстоўвае дзьверы турмаў свайго КДБ як турнікет, празь які запіхвае дысыдэнтаў усярэдзіну, калі яны пераходзяць межы дазволенага, і выпускае іх назад, калі санкцыі Захаду становяцца занадта цяжкімі.
Вызваленьне палітычных вязьняў – гэта танны, цынічны крок, які Лукашэнка робіць, каб зноў увайсьці ў ласку Захаду. Незалежна ад таго, ці ягоныя апанэнты знаходзіліся на волі, ці ў турме, ён заўсёды ўтрымліваў сыстэму аўтарытарнага кантролю. Цяпер, у самых цяжкіх эканамічных абставінах для Беларусі з часу абвяшчэньня ёю незалежнасьці ў 1991 годзе, мы наглядаем асабліва драматычны прыклад выкарыстаньня сьмелых людзей як казырных картаў.
Гэтым разам Захад не павінен паддацца хітрыкам Лукашэнкі. Эўразьвяз і Злучаныя Штаты ўжо даўно заклікалі да «безумоўнага» вызваленьня палітычных вязьняў. Згодна з гэтым, Лукашэнку ня трэба даваць нічога ў абмен за вызваленьне людзей, якія ніколі не павінны былі апынуцца ў турме.
Захад мусіць даць ясна зразумець, што вызваленьне палітычных вязьняў – гэта першы, а не канчатковы крок нармалізацыі адносін. Дадатковыя крокі ўключаюць вяртаньне прадстаўніцтва АБСЭ ў Менск і дазвол на вяртаньне амэрыканскага амбасадара, якога Лукашэнка выдварыў у 2008 годзе. Паводзіны Лукашэнкі сьведчаць, што санкцыі аказваюцца эфэктыўнымі ў зацугліваньні ягонага рэжыму. Санкцыі можна зьняць толькі пасьля правядзеньня сапраўды свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі. (...)