Каардынатару грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Зьмітру Бандарэнку адмовілі ў зьмякчэньні рэжыму пакараньня.
Бандарэнка меў права на зьмякчэньне ўмоваў пакараньня, бо адбыў траціну тэрміну.
Пытаньне разглядалася камісіяй па ўмоўна-датэрміновым вызваленьні і замене рэжыму пакараньня.
У лісьце да жонкі Бандарэнка напісаў, што пасяджэньне камісіі заняло 30 сэкундаў: "Я ўвайшоў у пакой, у якім сядзела шмат людзей у форме, і начальнік карантыну абвясьціў, што мне адмоўлена ў замене пакараньня ў сувязі з тым, што ня вырашана пытаньне аб маім побытавым стане. Гэта значыць, няма паперы з майго РУУС і пра маё працаўладкаваньне. Начальнік калёніі заявіў таксама, што мяне, маю асобу яшчэ недастаткова вывучылі, і спытаўся, ці ёсьць у мяне пытаньні. Пытаньняў не было. Потым начальнік карантыну сказаў, што для вывучэньня спатрэбіцца яшчэ паўгода. Гэта значыць, наступная камісія па мне будзе праз паўгода", — напісаў у лісьце Бандарэнка.
Раней Бандарэнка ў лісьце да жонкі папрасіў даслаць гарантыйны ліст хадайніцтва ад арганізацыі, якая гатова ўзяць яго на працу, характарыстыку зь міліцыі і даведку са службы занятасьці. Вольга Бандарэнка падрыхтавала ўсе неабходныя дакумэнты, але не пасьпела іх пераслаць. Як высьветлілася, ліст палітвязьня турэмная цэнзура затрымала на тыдзень, паведамляе БелаПАН.
Зьміцер Бандарэнка быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году Андрэя Саньнікава.
27 красавіка Бандарэнку асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму.
У палітыка пасьля арышту дыягнаставалі некалькі грыж дыскаў хрыбетніка і ўшчамленьне сьпіннамазгавых нэрваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі апэрацыю.
Цяпер Бандарэнка знаходзіцца ў Магілёўскай калёніі.