Дзяўчына, ролік аб затрыманьні якой супрацоўнікамі ДАІ ў Касьцюковічах стаў адным з самых папулярных у беларускім Інтэрнэце, мае грамадзянства Беларусі.
Як паведамляе БЕЛТА, са спасылкай на начальніка аддзяленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкаму Рамана Посахава, затрыманая за кіраваньне ў нецьвярозым выглядзе ў Касцюковічах жанчына нарадзілася ў Латвіі. У 1995 годзе яна разам з бацькамі пераехала жыць у Касцюковічы. Беларускае грамадзянства яны атрымалі па спрошчанай працэдуры, прадугледжанай заканадаўствам для этнічных беларусаў. У 2005 годзе жанчына паехала на пастаяннае месца жыхарства ў Расею, пры гэтым не адмовіўшыся ад беларускага грамадзянства. Затым яна атрымала расійскае грамадзянства.
Аўтарка фразы "Я ня выйду з машыны. Няхай ваш прэзыдэнт Лукашэнка выходзіць з машыны" адседзела трое сутак