Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтарка фразы "Я ня выйду з машыны. Няхай ваш прэзыдэнт Лукашэнка выходзіць з машыны" адседзела трое сутак


Супрацоўнік ДАІ, ілюстрацыйнае фота
Супрацоўнік ДАІ, ілюстрацыйнае фота
Грамадзянка Расеі, ролік пра затрыманьне якой супрацоўнікамі ДАІ выкладзены ў інтэрнэце, аштрафаваная за дробнае хуліганства і будзе прыцягнута да адказнасьці за кіраваньне ў нецьвярозым стане.

На відэароліку паказана, які інспэктары ДАІ затрымліваюць у Касьцюковічах нецьвярозую жанчыны-кіроўцу BMW. Пры затрыманьні яна супраціўлялася супрацоўнікам ДАІ.



У ДАІ БелТА паведамілі, што гераіня роліку — ураджэнка Літвы 1979 году нараджэньня, пражывае ў Падмаскоўі, мае від на жыхарства ў Беларусі.

Тры дні жанчына знаходзілася пад арыштам.

22 жніўня суд Касьцюковіцкага раёну аштрафаваў яе за дробнае хуліганства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG