Палітвязень Алесь Кіркевіч вяртаецца дахаты ў Горадню. Ён прыехаў у Менск з Полацку, а з Горадні насустрач яму прыехала ў сталіцу ягоная жонка Надзея. Яны сустрэліся раніцай на чыгуначным вакзале, а ў гэты час едуць дахаты маршруткай.
Алесь Кіркевіч: першыя фоты на волі
31 жніўня прэзыдэнт Лукашэнка падпісаў дакумэнт аб памілаваньні. Алеся Кіркевіча выпусьцілі ўчора з Наваполацкай калёніі, дзе ён сядзеў за падзеі на Плошчы 19 сьнежня, яго зьняволілі на чатыры гады.
1 верасьня Алеся выклікалі ў штаб, сказалі, што прыйшла адмысловая папера і трэба зьбірацца. Словам, даведаўся досыць раптоўна, кажа ён, усе зборы занялі паўгадзіны: падпісаньне абхаднога ліста, збор рэчаў і выхад з зоны.
Алесь кажа, што сам напісаў паперу аб памілаваньні, гэта было яго дабраахвотнае сьвядомае рашэньне: “Я лічу, што той плён, які я магу прынесьці на волі, варты больш за “чысьціню” маёй біяграфіі”.
У Менску быў час пахадзіць “па месцах баявой славы” — каля Дому ўраду. Зараз я еду ў Горадню са сваёй каханай жонкай”, — сказаў Алесь Кіркевіч.