Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Круглы стол


Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты абмяркоўваюць прапанову Аляксандра Лукашэнкі правесьці “круглы стол” з прадстаўнікамі ўсіх палітычных сілаў.


Чым наша слова адгукнецца
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:51 0:00
Наўпроставы лінк


Саўка:

Наш прэзідзент нам прыслан свышэ.
Ня проста прагуляцца вышэл.
І у яго ня ум, умішча.
Адзін ён замяняе тышчы.

Он чотка ўсё саабражае
І круглы стол сабраць рэшае.
Хоць апазіцыя мяшае,
Яе ён тожа прыглашае.

Ані ўжэ лыжы навастрылі
Ў сваім “апазіцыйным” сьцілі.
Хацяць, каб цюрмы ўсе адкрылі
І карэшэй іх адпусьцілі.

А я скажу: дурных няма там!
Даёш в тры года мірны атам!
Какім быць кругламу сталу
Рашаць, канечне, будзет Лу-

кашэнка. І ніхто другой,
Бо нет з такою галавой
У нас другога чалавека.
Ніхто, а толька Лукашэнка!

Уж вы, друзья, паверце мне.
А хто смуцьян – так у цюрме
Сядзець яму за беспарадкі.
Такой закон у нас в стране.

Грышка:

Я, нешта, Саўка, прыпазьніўся…
Ты, бачу, безь мяне адбіўся.
Ну, а пра што хоць гаварыў ты?

Саўка:

Што ж, разгавору габарыты
Былі давольна шыракі.
Мы ж, знаеш сам, не дуракі.
Пра то, што дзецям скора ў школу…

Грышка:

Ага, пара вучыцца й Колю.
Напэўна, з гэтае нагоды
У Менск сагналі пэдагогаў…

Саўка:

Ай, знаеш, врэмені ўжэ нету.
Давай у сьледушчую срэду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG