Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці павінен бізнэс дзяліцца даходамі?


Як вы мяркуеце, ці павінен бізнэс добраахвотна дзяліцца з грамадзтвам звышдаходамі, атрыманымі ў выніку скачкоў цэнаў, як учора запрапанаваў Лукашэнка? Ці павінна дзяржава адбіраць гэтыя даходы, і калі так, то як – адміністрацыйнымі сродкамі ці праз падаткаабкладаньне? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ

Учора на ўрадавай нарадзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прыватны бізнэс ва ўмовах беспрэцэдэнтнага росту коштаў павінен падзяліцца зь дзяржавай сваімі звышпрыбыткамі, якія будуць накіраваныя на сацыяльную падтрымку насельніцтва.

"Бізнэс, прыватныя прадпрыемствы павінны падставіць дзяржаве плячо. Усе прыбыткі ад росту коштаў накіруем на меры сацыяльнай падтрымкі. Гэта тычыцца як бюджэту, так і камэрцыйных арганізацый. Там, дзе ўтварыліся звышпрыбыткі, гэтыя звышпрыбыткі павінны быць выключаныя", - заявіў ён.

Днямі амэрыканскі мільярдэр Уорэн Бафэт (паводле часопісу Forbs, уладальнік трэцяга паводле памераў багацьця ў сьвеце – 47 мільярдаў даляраў) апублікаваў у The New York Times артыкул пад назвай "Хопіць песьціць звышбагатых".

«Пакуль бедныя і сярэдняя кляса змагаюцца за нас у Аўганістане, а большасьць амэрыканцаў зь цяжкасьцю зводзяць канцы з канцамі, мы, звышбагатыя, працягваем атрымліваць надзвычайныя падатковыя льготы. Заканадаўцы ў Вашынгтоне адчуваюць сябе абавязанымі абараняць нас, як быццам мы рэдкія совы ці іншы від пад пагрозай зьнікненьня", – піша Бафэт. Прыйшоў час падзяліць ахвяры – лічыць Бафет і прапануе падвысіць падаткі на багатых і звышбагатых людзей.


Пытаньне для дыскусіі:


Як вы мяркуеце, ці павінен бізнэс дабраахвотна дзяліцца з грамадзтвам звышдаходамі, атрыманымі ў выніку скачкоў цэнаў? Ці павінна дзяржава адбіраць гэтыя даходы, і калі так, то як – адміністрацыйнымі сродкамі ці праз падаткаабкладаньне?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG