Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці раз за месяц даражэе мяса


З 31 жніўня на 10% дадаткова павышаюцца адпускныя цэны на ялавічыну і сьвініну. Адпаведнае рашэньне зацьверджана пастановай № 139 Міністэрства эканомікі ад 26 жніўня 2011 году.

Згодна з дакумэнтам, максымальная адпускная цана на ялавічыну патушную складзе 15.089 беларускіх рублёў за 1 кг, на сьвініну патушную першай і другой катэгорыі — 14.548 рублёў за 1 кг.

Адпускныя цэны на сьвініну і ялавічыну былі павялічаны з 10 жніўня на 5%, з 24 жніўня — яшчэ на 10%. А цэны на мясныя паўфабрыкаты з 27 жніўня наагул адпусьцілі на свабоду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG