Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У 1991 глыбоцкія вязьні чакалі такіх жа расстрэлаў, што і ў 1941”


Пра гэта праграме “Свабода ў турмах” распавялі колішнія сядзельцы Глыбоцкай калёніі, якая да апошняга часу належала да самага жорсткага ў турэмнай герархіі асобага рэжыму.

Удзельнікі новай перадачы сядзелі ў Глыбокім пры канцы 1990-х – пачатку 2000-х. Тады яны ўпершыню даведаліся пра невядомы на той час масавы расстрэл вязьняў ў чэрвені 1941, а таксама пра тое, як не на жарт спалохаліся арыштанты 20 гадоў таму, калі ў калёнію ўвайшла ваенная тэхніка. Тыя гісторыі тады яшчэ 20-гадовыя пачулі ад старых сядзельцаў-рэцыдывістаў, якія шмат чаго бачылі на сваім веку. Да апошняга часу менавіта праз такіх старых арыштантаў маладым пакаленьням пераходзіў вусны турэмны летапіс яшчэ называюць “турэмныя байкі”.

Колішні сядзелец Андрэй узгадвае:

«Калі быў распад СССР, у Глыбокім усе, хто на той час сядзеў, а гэта небясьпечныя рэцыдывісты, расказвалі, што тыя падзеі прымусілі іх істотна пахвалявацца. Бо калёнію акружылі БТР і пры першай жа адмашцы яны б зраўнялі гэтую калёнію зь зямлёй. Я ведаю, што ў іх ёсьць такое ўказаньне, калі вельмі небясьпечны рэцыдывіст – а на турэмны рэжым часта накіроўвалі паводле 21 артыкулу – сацыяльна небясьпечны для грамадзтва. І калі нейкая вайна ці ваеннае становішча, гэту катэгорыю асобаў ліквідуюць. Хоць гэта нідзе не прапісана, аднак пра гэта ўсе ведаюць».

Андрэй мяркуе, што ў турмах большасьці постсавецкіх краін існуе так званае негалоснае правіла адносна ліквідацыі асабліва небясьпечнага кантынгенту вязьняў падчас надзвычайнай сытуацыі.

Гісторыі ад астрожнікаў у новай праграме пракамэнтуе гісторык Ігар Кузьняцоў.

Сярод іншых тэмаў:

  • Сындром прызвычайваньня да несвабоды – гартаючы пошту
  • Ці варта баяцца асуджаных жанчын? Апытаньне на вуліцах Гомеля
  • “Пакараньне ежай” або ці перажылі б кіраўнікі краіны турэмны абед?

У эфіры ў суботу, 27 жніўня
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG