На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць фінансавы аналітык Сяргей Чалы і эканаміст, намесьнік кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін.
Цыганкоў: Беларускае грамадзтва ўжо відавочна стамілася ад сытуацыі няпэўнасьці з курсам (ці, дакладней, з курсамі) беларускага рубля. Далёка ня толькі апазыцыйныя актывісты, але і звычайныя людзі задаюць пытаньне, калі ж гэтая сытуацыя будзе нарэшце разьвязаная. Але я прапаную задумацца ўдзельнікам нашай перадачы, якім чынам сытуацыя можа быць разьвязаная? Іншымі словамі, якія прымальныя опцыі, варыянты сёньня ёсьць на разглядзе ў беларускага кіраўніцтва?
Чалы: Варыянт больш-менш прымальнага для ўладаў рашэньня я ўчора (24 жніўня) апісаў у сваім блогу. Гэта — поўная лібэралізацыя рынку безнаяўнай валюты і захаваньне пэўных адміністратыўных абмежаваньняў на рынку наяўнай, каб вырашыць праблему магчымага «адкладзенага попыту» на валюту. Але, як бачым, сёньня ніякага рашэньня не было прынята, хоць прапаноўваўся варыянт, пры якім хаця б эканоміка пачала працаваць. А так — мы засталіся ў тым самым месцы, дзе і знаходзімся.
Цыганкоў: Сяргей, чаму вы як лібэральны фінансавы экспэрт лічыце неабходным захаваць пэўныя абмежаваньні на наяўным рынку? Чаму нельга пайсьці на поўную лібэралізацыю і наяўнага рынку?
Чалы: Вядома, гэта было б зусім слушным рашэньнем — скасаваць усе абмежаваньні на ўсіх сэгмэнтах валютнага рынку. Але ў мяне была спроба хоць неяк зьняць страхі нашых уладаў у сувязі з гэтым «адкладзеным попытам» на валюту. Маўляў, калі ўвесь валютны рынак лібэралізаваць, то насельніцтва пачне здымаць уклады і купляць наяўную валюту. У нейкай ступені такая пагроза сапраўды ёсьць, і каб ёй даць рады, давялося б моцна падымаць працэнтныя стаўкі, каб пазьбягаць адтоку з дэпазытаў.
Таму прапаноўваўся такі кампраміс, каб уладам можна было б і «захаваць твар», і разьвязаць сытуацыю хаця б зь безнаяўным валютным рынкам. Бо цяпер там ніякага рынку няма, а ёсьць мэханізм адміністратыўнага разьмеркаваньня валюты.
Цыганкоў: Спадар Марголін, ці здольная цяпер улада рабіць такія крокі, у якіх, на іхнюю думку, нэгатыўныя моманты ня будуць перавышаць пазытыўныя?
Марголін: Мне ўжо даводзілася казаць, што сёньня ва ўлады няма добрых рашэньняў, ёсьць толькі «кепскія» і «вельмі кепскія». Як з пункту гледжаньня эканомікі, гэтак і палітыкі.
Што тычыцца лібэралізацыі валютнага рынку, то я бачу яе адзіным выйсьцем. Я нават не падзяляю асьцярогаў спадара Чалага наконт сытуацыі на рынку наяўнай валюты. Я думаю, што пасьля лібэралізацыі на пэўны момант курс бы трохі падскочыў нават у адносінах да сёньняшняга. І гэта, дарэчы, дазволіла б зьняць той самы «адкладзены попыт», бо самыя нецярплівыя купілі б валюту па завышаным курсе, а потым бы ён зьнізіўся і ўсталяваўся. Але ўлады на гэта баяцца ісьці, бо гэта стварае пэўныя новыя праблемы.
Адной лібэралізацыяй валютнага рынку нельга абысьціся, бо калі працягнецца друкаваньне новых беларускіх рублёў, то гэтыя ж праблемы з курсам зьявяцца зноў празь некалькі месяцаў. Таму патрэбнае комплекснае вырашэньне — ня толькі на валютным рынку, але і на фінансавым, і ў рэальным сэктары эканомікі.
Цыганкоў: Многія нават незалежныя экспэрты папярэджваюць, што калі ўсталяваць курс, які існуе на чорным і міжбанкаўскім рынку, то гэта стане надта моцным ударам па тых беларускіх прадпрыемствах, якія не арыентаваныя толькі на экспарт…
Марголін: Любая пэўнасьць і вызначанасьць лепшая за тое, што мы маем цяпер. Бо ўсе прадпрыемствы закладаюць цяпер у кошты і фактары рызыкі, і інфляцыйныя чаканьні, якія сёньня ёсьць. Таму любая стабільнасьць і разуменьне таго, што валюту можна свабодна купіць, для любых вытворцаў стала б найлепшым рашэньнем.
Цыганкоў: Рынак наяўнай валюты, як выглядае, жыве сваім жыцьцём, не зьвязаным з афіцыйным курсам. Попыт і прапанова якраз і вызначаюць курс на гэтым чорным рынку. Здаецца, што ў людзей ужо няма столькі беларускіх рублёў, каб купляць даляры даражэй за 8 тысяч. На славутым сайце «Пракаповіч» апошнімі днямі назіраецца тая тэндэнцыя, што аб’ёмы продажу валюты перавышаюць куплю, людзі пачалі здаваць валюту. Можа, гэта якраз азначае, што наяўны курс дасягнуў пэўнай «столі»?
Чалы: Тое, пра што вы казалі, сапраўды было, але літаральна гадзіну таму я паглядзеў статыстыку на «Пракаповічы», і пасьля нарады ў прэзыдэнта там сытуацыя зноў вярнулася ў рэжым, калі попыт перавышае прапанову. Баюся, што пасьля нерашэньня валютнага пытаньня рынак наяўнай валюты вернецца ў той рэжым вэртыкальнага ўзьлёту, які ён перажывае апошнія тыдні.
Я б хацеў троху больш патлумачыць па тэме «адкладзенага попыту». Пагроза ня ў тым, што гэтыя грошы прыйдуць на наяўны валютны рынак. Тут няма праблемы, наяўны рынак стабілізуецца на тым ці іншым узроўні.
Аднак праблема ў тым, што мы можам атрымаць вялікі адток дэпазытаў, а гэта рэсурсная база для нашых банкаў, зь якой ажыцьцяўляецца крэдытаваньне рэальнага сэктару. І цяпер, калі рэсурсы бюджэту абмежаваныя, калі ідзе абмежаваньне эмісіі, гэта застаецца для камэрцыйных банкаў ці не адзінай базай. І пытаньне не ў валютным рынку, а ў тым, што мы можам атрымаць масавы набег на банкі і масавае зьняцьцё рублёвых дэпазытаў, што створыць сыстэмныя праблемы.
Таму я і прапаноўваў варыянт — захаваць пэўныя абмежаваньні на валютным рынку. Калі ж нашыя ўлады зноў паспрабуюць усталяваць кіраваны фіксаваны курс, блізкі да рынкавага, то мы нічога не атрымаем. Мы атрымаем другое выданьне падзеяў 22 траўня, калі правялі дэвальвацыю, але ніводнага пытаньня гэтым ня вырашылі. Адміністратыўныя рашэньні не вырашаюць гэтага пытаньня, курс павінен вызначацца рынкам, а не рашэньнем чыноўнікаў.
Цыганкоў: Лукашэнка сёньня паабяцаў разьвязаць валютнае пытаньне празь месяц-два. Недзе мы гэта ўжо чулі. Тое самае і Лукашэнка, і іншыя высокія чыноўнікі абяцалі і вясной, і пазьней. Чаму беларускія ўлады ня ўлічваюць палітычную дэвальвацыю сваіх словаў і абяцаньняў? Няўжо проста не хапае палітычнай мужнасьці і палітычнай волі?
Марголін: Проста не хапае палітычнай волі. І гэта можна патлумачыць, бо яны баяцца, што калі рабіць сапраўдныя эканамічныя рэформы, то ўладу можна страціць значна хутчэй. Таму з двух зол яны выбіраюць меншае, на іх погляд. Бо сапраўдныя рынкавыя рэформы не сумяшчальныя з аўтарытарным рэжымам.
Чалы: Я цалкам згодны з калегам, што сапраўды не хапае палітычнай волі. Цяпер сытуацыя ўнікальная ў тым сэнсе, што незалежным эканамістам і многім экспэртам ад улады зразумела, што трэба рабіць. Неабходна было проста наважыцца. Ня здолелі. Сытуацыя адкладаньня азначае, што тое, што мае адбыцца, усё роўна адбудзецца, і адбудзецца бяз волі ўладаў, катастрафічным шляхам. Да таго ж, гэтае пытаньне будзе вырашанае за нас.

Сёньня ва ўлады няма добрых рашэньняў, ёсьць толькі «кепскія» і «вельмі кепскія».

Рынак наяўнай валюты вернецца ў рэжым вэртыкальнага ўзьлёту.
Цыганкоў: Рынак наяўнай валюты, як выглядае, жыве сваім жыцьцём, не зьвязаным з афіцыйным курсам. Попыт і прапанова якраз і вызначаюць курс на гэтым чорным рынку. Здаецца, што ў людзей ужо няма столькі беларускіх рублёў, каб купляць даляры даражэй за 8 тысяч. На славутым сайце «Пракаповіч» апошнімі днямі назіраецца тая тэндэнцыя, што аб’ёмы продажу валюты перавышаюць куплю, людзі пачалі здаваць валюту. Можа, гэта якраз азначае, што наяўны курс дасягнуў пэўнай «столі»?
Чалы: Тое, пра што вы казалі, сапраўды было, але літаральна гадзіну таму я паглядзеў статыстыку на «Пракаповічы», і пасьля нарады ў прэзыдэнта там сытуацыя зноў вярнулася ў рэжым, калі попыт перавышае прапанову. Баюся, што пасьля нерашэньня валютнага пытаньня рынак наяўнай валюты вернецца ў той рэжым вэртыкальнага ўзьлёту, які ён перажывае апошнія тыдні.
Я б хацеў троху больш патлумачыць па тэме «адкладзенага попыту». Пагроза ня ў тым, што гэтыя грошы прыйдуць на наяўны валютны рынак. Тут няма праблемы, наяўны рынак стабілізуецца на тым ці іншым узроўні.
Мы можам атрымаць масавы набег на банкі і масавае зьняцьцё рублёвых дэпазытаў.
Аднак праблема ў тым, што мы можам атрымаць вялікі адток дэпазытаў, а гэта рэсурсная база для нашых банкаў, зь якой ажыцьцяўляецца крэдытаваньне рэальнага сэктару. І цяпер, калі рэсурсы бюджэту абмежаваныя, калі ідзе абмежаваньне эмісіі, гэта застаецца для камэрцыйных банкаў ці не адзінай базай. І пытаньне не ў валютным рынку, а ў тым, што мы можам атрымаць масавы набег на банкі і масавае зьняцьцё рублёвых дэпазытаў, што створыць сыстэмныя праблемы.
Таму я і прапаноўваў варыянт — захаваць пэўныя абмежаваньні на валютным рынку. Калі ж нашыя ўлады зноў паспрабуюць усталяваць кіраваны фіксаваны курс, блізкі да рынкавага, то мы нічога не атрымаем. Мы атрымаем другое выданьне падзеяў 22 траўня, калі правялі дэвальвацыю, але ніводнага пытаньня гэтым ня вырашылі. Адміністратыўныя рашэньні не вырашаюць гэтага пытаньня, курс павінен вызначацца рынкам, а не рашэньнем чыноўнікаў.
Цыганкоў: Лукашэнка сёньня паабяцаў разьвязаць валютнае пытаньне празь месяц-два. Недзе мы гэта ўжо чулі. Тое самае і Лукашэнка, і іншыя высокія чыноўнікі абяцалі і вясной, і пазьней. Чаму беларускія ўлады ня ўлічваюць палітычную дэвальвацыю сваіх словаў і абяцаньняў? Няўжо проста не хапае палітычнай мужнасьці і палітычнай волі?
Калі рабіць сапраўдныя эканамічныя рэформы, то ўладу можна страціць значна хутчэй.