24 жніўня зь лідэрам «Маладога фронту» ў калёніі ў Горках сустрэўся адвакат. Паводле сайту «Маладога фронту», падчас гэтай сустрэчы адвакату сталі вядомыя факты пра абыходжаньне з Дашкевічам, якое магчыма прыраўняць да катаваньняў.
Таксама Зьміцер Дашкевіч кажа пра неаднаразовае парушэньне адміністрацыяй калёніі ягонага права на юрыдычную дапамогу.
Падрабязнасьці «Малады фронт» абяцае паведаміць пазьней на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі.
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч адбывае 2 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Цяпер актывіста трымаюць у ПКТ — «памяшканьні камэрнага тыпу», куды ён трапіў пасьля турэмнага карцэру. «Міжнародная амністыя» лічыць Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня.