Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрый Вус патэлефанаваў жонцы


22 жніўня экс-кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітрый Вус патэлефанаваў жонцы Яўгеніі.

Яўгенія Вус: «Мы размаўлялі хвілін 15. Дзьмітрый сказаў, што зусім не атрымлівае маіх апошніх лістоў, а толькі лісты яшчэ за чэрвень. Ягоная заява на званок праляжала бяз руху амаль месяц, і толькі цяпер дазволілі. Сказаў, што адчувае сябе крыху лепш, але ўсё роўна просіць дасылаць пэўныя лекі. Яшчэ сказаў, што прашэньня аб памілаваньні не пісаў і пісаць не зьбіраецца. „Калі адпусьцяць, то хай адпускаюць па адмене прысуду“, — так сказаў. 27 жніўня ў калёніі будзе дзень адкрытых дзьвярэй, можна будзе паехаць туды ўсёй сям’ёй, але ў сераду, 25-га, я ўсё роўна туды паеду — паспрабую дамагчыся кароткатэрміновага спатканьня».

Дзьмітрый Вус адбывае 5,5 года зьняволеньня ў калёніі № 19 у Магілёве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG