20 жніўня канцэрн «Белнафтахім» у сярэднім на 3% павысіў розьнічныя цэны на нафтапрадукты, паведамляе БелаПАН.
Новая цана | Старая цана | Рост у адсотках | |
Бэнзін «Нармаль-80» | 4240 | 4120 | 2,9% |
Аі-92 | 4460 | 4330 | 3% |
Аі-95 | 4800 | 4650 | 3,2% |
Дызэльнае паліва | 4720 | 4580 | 3,1% |
«Перагляд цэнаў на нафтапрадукты зроблены ў мэтах паэтапнага ўраўноўваньня цэнаў на тавары ў краінах Мытнага зьвязу», гаворыцца ў паведамленьні канцэрну.
Сёлета цэны на паліва павышаліся
• 3 сакавіка — у сярэднім на 5%
• 31 сакавіка — на 10%
• 24 траўня — на 20%
• 7 чэрвеня — на 30%
• 21 ліпеня — на 3%