Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларуснафта": вінаватая геалягічная будова радовішча


Прадпрыемства "Беларуснафта" прыняло рашэньне выйсьці з кантракту на распрацоўку радовішча Джафэйр у Іране.

Пра гэта паведамляецца на сайце "Беларуснафты". Кантракт на распрацоўку радовішча Джафэйр у Іране, падпісаны ў 2007 годзе, у рэалізацыі якога з боку падрадчыка брала ўдзел вытворчае аб'яднаньне "Беларуснафта", прадугледжваў распрацоўку радовішча ў некалькі этапаў. Першы этап быў завершаны ў верасьні 2010 году.

"Падчас працаў былі выяўлены новыя зьвесткі пра геалягічную будову радовішча, якія абумовілі зьмену тэхнічных і фінансава-эканамічных умоў рэалізацыі праекта. Улічваючы гэта, прадпрыемства "Беларуснафта" прыняло рашэньне аб выхадзе з дадзенага кантракту пасьля першага этапу. Магчымасьць спыненьня выкананьня кантракту па заканчэньні любога з этапаў была прадугледжана ўмовамі кантракту", паведамляе "Беларуснафта".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG