Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарбачоў: Лукашэнка ўзяўся за Колю і рыхтуе яго на зьмену


Экс-прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў лічыць, што ў апошнія гады кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка зьмяніўся ў нэгатыўны бок.

"Я Лукашэнку заўсёды падтрымліваў і абараняў - ён адзіны сярод беларускіх дэпутатаў выступаў супраць Белавескіх пагадненьняў", - сказаў Гарбачоў на прэс-канфэрэнцыі ў Інтэрфаксе.

Паводле Гарбачова, цяпер Лукашэнка "неяк зьмяніўся".

"Трэба быць упэўненым, але не самаўпэўненым. Узяўся за Колю і рыхтуе яго на зьмену", - адзначыў Гарбачоў.

Гл.таксама: Супраць Віскулёў галасаваў Ціхіня. Лукашэнкі ў Авальнай залі не было.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG