Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя ня бачыць парушэньня закону пры здушэньні маўклівых пратэстаў


Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч атрымаў адказ на свой зварот ад кіраўніка ўпраўленьня аховы правапарадку Міністэрства ўнутраных спраў Івана Кубракова.

Спадар Кубракоў адзначыў у сваім адказе Аляксандру Мілінкевічу, што акцыі кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» былі несанкцыянаваныя, іх удзельнікі перашкаджалі руху пешаходаў, працы грамадзкага транспарту і гандлёвых аб’ектаў. Цывільная вопратка супрацоўнікаў міліцыі прадугледжана нарматыўна-прававымі актамі. Маўляў, ніякіх парушэньняў правоў грамадзян з боку міліцыі не было, таму весьці гутарку пра самаабарону немэтазгодна.

У сваім звароце Аляксандар Мілінкевіч спрабаваў даведацца, якія законныя сродкі самаабароны могуць ужываць мірныя грамадзяне ў выпадку нападу невядомых. А таксама калі нападнікі зьяўляюцца пераапранутымі ў цывільную вопратку супрацоўнікамі падразьдзяленьняў МУС, але пры затрыманьні не выконваюць прадугледжаную законам працэдуру, часам ужываючы пры гэтым фізычную сілу і спэцсродкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG