У сувязі з выдачай Варшавай Менску банкаўскай інфармацыі пра Алеся Бяляцкага, польскі эўрадэпутат Марэк Мігальскі разаслаў лідэрам вядучых польскіх палітычных партый праект гэтак званай Беларускай дэклярацыі.
Мігальскі сказаў журналістам, што ён хоча, каб палітычныя лідэры ўжо цяпер, няпоўныя два месяцы перад парлямэнцкімі выбарамі ў Польшчы, прадэкляравалі, што пасьля выбараў будуць падтрымліваць працэсы дэмакратызацыі Беларусі, незалежна ад таго, ці яны будуць у польскім урадзе, ці ў апазыцыі.
«Паводзіны польскай пракуратуры – недастойныя дэмакратычнай дзяржавы, якая падтрымлівае рух да незалежнасьці, дэмакратыі і свабоды ва ўсёй Сярэдняй і Ўсходняй Эўропе» -- цытуе Мігальскага прэс-агенцтва ПАП у сувязі з выдачай інфармацыі пра Бяляцкага.
Мігальскі зьвярнуўся з заклікам да Генэральнага пракурора Польшчы, каб той зрабіў высновы ў адносінах да тых сваіх калегаў, якія дапусьціліся «гэтых ганебных, нядобрых і недастойных польскага чыноўніка паводзін», даючы Менску банкаўскую інфармацыю пра Бяляцкага.
Марэк Мігальскі належыць да апазыцыйнай партыі «Польшча – найважнейшая» (Polska jest najwazniejsza), якая пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году адкалолася ад Права і справядлівасьці Яраслава Качынскага.
У Эўрапарлямэнце Марэк Мігальскі належыць да фракцыі Эўрапейскіх кансэрватараў і рэфармістаў.
У ноч з 14 на 15 жніўня беларускія ўлады не ўпусьцілі Мігальскага ў Беларусь.